Погода в Слониме:Погода на неделю:
-2..-4
EUR - 2.46 BYN
USD - 1.972 BYN
RUB - .03511 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 197.81 руб.
Минимальная з/п: 305.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 33.00 руб.
Базовая величина: 24.50 руб.
Ставка рефинансирования: 11%
Новости
253

Сцяг Слоніма лунаў у Албаніі, Малайзіі, Катары і іншых краінах

12.02.2018 Слонімец, які ў сацсетках падпісваецца як Yalla Bulba, часта посціць свае фотаздымкі з падарожжаў разам са сцягам Слоніма — на фоне пяскоў пустыні Катара, заснежаных гор Кыргызстана ці зіхатлівых хмарачосаў Малайзіі.

Са сцягам Слоніма ў Малайзіі

Як сказаў Yalla Bulba ў размове з карэспандэнтам "ГС", ён жыве за мяжой амаль тры гады. У падарожжы выпраўляецца спантанна, і гэта прасцей рабіць з-за мяжы.

  — Гэтыя фота публікую да 25 сакавіка. Тут Албанія, Кіеў, Варшава, Кіргізія, Малайзія, Катар. Сцяг Слоніма зроблены ў Мінску кампаніяй  symbal.by. Хутка планую пад гэтым імем зрабіць яшчэ і шэраг відэаролікаў, у тым ліку па матывах сваіх падарожжаў, але на гэта патрэбны час. Паспрабую запусціць іх да 25 сакавіка, то бок прымеркаваць іх да #бнр100, — падзяліўся Yalla Bulba.

У Варшаве 

Сцяг свайго роднага горада слонімец возіць, таму што, па ягоных словах, ён любіць нашу слонімскую зямлю.

— Я ўдзячны, што мяне выгадавала, паіла і карміла слонімская зямля. Я ўдзячны, што, насуперак волі людзей, я не згубіў сувязі з ёй, хоць сам і знаходжуся за мяжой Беларусі. Адсюль, здалёк, яшчэ больш яскрава бачна, што мы павольна абуджаемся і выходзім з цемры. Шчыра, сардэчна вітаю ўсіх землякоў, няхай вас бароніць Усявышні! Жыве Беларусь! — сказаў субяседнік.

У Малайзіі

Ва Украіне

 У Албаніі 

Са сцягам на фоне гор Кыргызстана 

У Катары 

Фота з уласнага архіву Yalla Bulba

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments