Погода в Слониме:Погода на неделю:
-2..-4
EUR - 2.46 BYN
USD - 1.972 BYN
RUB - .03511 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 197.81 руб.
Минимальная з/п: 305.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 33.00 руб.
Базовая величина: 24.50 руб.
Ставка рефинансирования: 11%
Войди в историю своего города
1159

Алесь Сапега ў Слоніме: «Беларусам трэба трымацца разам»

07.02.2018 Больш за пяць гадоў жыхарка аграгарадка Дзярэчын Наталля Міхно жыла без святла і паліва да печы. Дзяржава адняла ў яе пецярых дзяцей і абавязала плаціць за іх утрыманне. Жанчына выжывала на 40-50 капеек у дзень. Працавала 31 дзень у месяц і атрымлівала капейкі, а бывала, што ў яе разліковым лiсце ў графе «Да выдачы» значыліся нулі.

На вачах слёзы, а ў далоні цеплыня душы. Сустрэча Наталлі Міхно з Алесем Сапегам

Аб гэтай жудаснай гісторыі неаднаразова пісала «Газета Слонімская», распавядаў тэлеканал «Белсат». Пра праблемы сялянкі даведаўся беларус са Швейцарыі Алесь Сапега, які родам з Бабруйска. Ён не застаўся абыякавым да лёсу жанчыны. За пару дзён ён вырашыў праблему са святлом і цяплом для сялянкі.

«Дзе Вы раней былі? У мяне не было абароны»

А 4 лютага Алесь асабіста прыехаў да Наталлі ў вёску, каб паглядзець, у якіх умовах яна жыве, і высветліць, якая яшчэ ёй неабходна дапамога.

Дарэчы, прыезд Алеся супаў з днём смерці маці. Збег абставінаў або Нябёсы так распарадзіліся, хай кожны для сябе вырашае сам.
Наталля чакала Алеся з вялікім нецярпеннем, каб асабіста пры сустрэчы сказаць яму велізарны чалавечы дзякуй.
І вось да дому пад`ехала іншамарка, з якой выйшаў малады чалавек з букетам кветак і паштоўкай у руках.

— Я Алесь Сапега, які дапамог Вам вырашыць праблему са святлом і цяплом, — сказаў выратавальнік, пераступіўшы парог хаты Наталлі. І падарыў гаспадыні кветкі і паштоўку, павіншаваўшы з мінулым днём нараджэння.

У Наталлі ў гэты момант пакаціліся з вачэй слёзы, што кранула да глыбіні душы. Цалкам незнаёмы чалавек праявіў велікадушнасць да простай сялянкі, якую ўсе гэтыя гады ўлада прасавала, чарніла і прыніжала, замест таго, каб ёй дапамагчы.

— Наталля, пра Вас ведаюць людзі ў Швейцарыі і ва ўсім свеце. І для нас дзікунства, каб чалавек у XXI стагоддзі так жыў. Пакажыце мне Ваш дом, таму што некаторыя нават не вераць, што Вы можаце жыць без святла. Запаліце святло, — сказаў Алесь.

Я столькі гадоў пражыла без святла і дроў, не спадзявалася ўжо ні на каго. Паглядзіце на мяне, няўжо я падобная на жанчыну, якая п`е? Мне вельмі за гэта крыўдна. Дзе Вы раней былі? У мяне не было абароны. Вялікі Вам дзякуй за ўсё. Да каго я толькі з кіраўніцтва ні звярталася, але мне ўсё казалі, што няма грошай на рашэнне маіх праблем. Прапаноўвалі купіць дзве свечкі, каб было ў хаце святло, — сказала Міхно.

— Я працую, адлічваю падаткі кожны месяц і выжываю на капейкі. Нядаўна я атрымала адпускныя, паехала ў Слонім і ўпершыню за шмат гадоў, як жанчына, купіла сабе духі і лак для пазногцяў, — прызналася Наталля.

Алесь папрасіў Наталлю паказаць, у якіх умовах яна жыве, агледзеў яе дом, зайшоў у кожны пакой, праверыў асабіста ўсе вокны, прасіў паказаць накладную на прывезеныя дровы і квітанцыю за электраэнергію. Пацікавіўся ён і тым, колькі яна зарабляе, колькі дзён у месяц працуе, азнаёміўся з кожным радком у яе разліковым лісце. Зазірнуў у калодзеж, з якога Наталля бярэ ваду, папрасіў паказаць, дзе ляжаць дровы, якія ёй прывезлі. Паабяцаў яшчэ заплаціць за цэлы прычэп дроў і вырашыць праблему з вокнамі.

— Калі можна, хай прывя­зуць не колатыя дровы, а калодкі. Я сама іх пакалю, так танней Вам абыдзецца, — настойліва прасіла жанчына.

А затым сілком адвезлі кадзіраваць, хоць яна не піла

За Наталлю ўступілася жанчына, у чыім падпарадкаванні яна працуе.

— Наталля — сумленная асоба. Яна не п`е, і гэта праўда. Штодня ходзіць на працу. У нядзелю ў яе павінен быць выходны, але, калі трэба, яе папросяць, яна выходзіць і працуе. Ніхто яе ніколі п`янай не бачыў.

У той дзень, калі старшыня сельсавета Святлана Грынцэвіч ёй сказала, што забярэ ў яе дом і прадасць, Наталля да мяне прыбегла засмучаная. Я ніколі яе такой не бачыла.

Хоць старшыня магла ёй дапамагчы, хаця б даслаць рабочых, каб спілаваць сухія дрэвы на ўчастку, — сказала аднавяскоўка.
Наталля ў той дзень распавяла Алесю, як пасля смерці маці ў яе адразу ж забралі дзяцей, як у радзільным доме адабралі нованароджанага сына, якога ёй нават не дазволілі карміць грудзьмі, і аддалі ў чужую сям`ю. А затым сілком адвезлі кадзіраваць, хоць яна не піла, ніхто ніколі ніякіх актаў з міліцыі на яе не складаў. І яна пагадзілася з іх рашэннем, бо ведала, што не зможа супрацьстаяць сістэме і не было каму за яе заступіцца. Расказала, як старшыня сельсавета Святлана Грынцэвіч пагражала прадаць яе дом і падсоўвала падпісаць чысты ліст паперы.

Азнаёміўшыся з бытам Наталлі, выслухаўшы яе споведзь, Алесь спытаў:

— Як Вы жылі?

— Бачыце, я выжыла. За мяне не было каму заступіцца, таму яны рабілі са мной што хацелі.

Самае складанае, калі людзі пачнуць ад улады патрабаваць тое, на што яны маюць права

На развітанне я пацікавілася ў Алеся, якое ў яго склалася ўражанне пасля размовы з Наталляй.
— Калі я зайшоў у дом, то нічога не ўбачыў тут дзіўнага, чагосьці такога, чаго я не бачыў у іншых сялянскіх хатах. Хіба эканоміць дровы, бо ў доме халаднавата.

Мне спадабалася, што чалавек ахайна апрануты, не адчуваецца паху алкаголю. Калі мне кажуць, што тут дзверы пакрывіліся або шкла ў аконнай раме няма, так мы можам палічыць, колькі цяпер такіх дамоў знаходзіцца на гэтай вуліцы.

Таму, калі людзі будуць трымацца разам, а ў кожнага ёсць свае праблемы, тады яны будуць перад сістэмай не адны, і яны змогуць сябе абараніць. Галоўнае, каб Наталля не апускала рукі. Відаць, што жанчына пакрыўджаная на сістэму, і гэтая сістэма ёй дапамагаць не збіраецца.

— Часта Вам даводзіцца дапамагаць землякам і з якімі праблемамі яны да Вас звяртаюцца?

— Пасля сітуацыі з Наталляй Міхно да мяне ўжо звярнуліся тры сям`і, нават адна з гэтай вёскі. Нават і з вялікіх гарадоў звяртаюцца шматдзетныя сем`і, якім пагражаюць тым, што ў іх адбяруць дзяцей з-за неаплачанай камуналкі. Ім таксама даводзіцца дапамагаць. Трэба разбірацца ў кожнай сітуацыі індывідуальна. І я не лічу правільным, што я дапамагу сем`ям грашыма. Ёсць шмат рычагоў, як можна дапамагчы. Даваць грошы — гэта самае простае.

Самае складанае, калі людзі пачнуць ад улады патраба­ваць тое, на што яны маюць права.

Фота аўтара, відэа Яўгена ВАЛАДШЧУКА

Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments