Погода в Слониме:Погода на неделю:
-2..-4
EUR - 2.46 BYN
USD - 1.972 BYN
RUB - .03511 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 197.81 руб.
Минимальная з/п: 305.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 33.00 руб.
Базовая величина: 24.50 руб.
Ставка рефинансирования: 11%
Войди в историю своего города
816

Работнік Жыровіцкага манастыра: «Ад безвыходнасці людзі часам аддаюць на алкаголь апошнія грошы...»

11.02.2018 Якім для Вас быў мінулы тыдзень? Што Вас усхвалявала, абрадавала ці засмуціла за гэты час? — пыталіся мы ў нашых чытачоў.

Якім для Вас быў мінулы тыдзень? Што Вас усхвалявала, абрадавала ці засмуціла за гэты час? — пыталіся мы ў нашых чытачоў.

Сяргей Лаўнік, работнік Жыровіцкага манастыра з Шылавічаў, 55 гадоў: «Трэба падымаць духоўнасць...»

— Асноўнае ў жыцці — гэта праца і малітва ды клопат пра дзяцей, а іх у нас трое. А засмучае мяне вельмі той факт, што беларусы ледзь не першыя ў свеце па ўжыванні алкаголю на душу насельніцтва. Дый як тут не піць, калі прадпрыемствы зачыняюцца, працоўныя месцы скарачаюцца, а заходзіш у любую харчовую краму і бачыш, што трэць тавару на яе паліцах — спіртныя напіткі на любы кошт, колер і густ. Але сумнеўнай якасці... Раней я сам піў, потым кінуў. Ведаю, што ад безвыходнасці людзі часам аддаюць на алкаголь апошнія грошы. Чаму п`юць? Бо беларусам у Беларусі сёння не хапае духоўнасці. Патрэбна падымаць духоў­насць. Вялікія намаганні ўрад і кіраўніцтва краіны мусяць выдаткоўваць на духоўнасць. А што мы бачым? Замест гэтага заліваюць народ танным алкаголем. Як казаў герой вядомага фільма, за дзяржаву крыўдна! — выказаўся Сяргей Іванавіч.

Васіль Турлай, пенсіянер са Слоніма, 79 гадоў: «Нядаўна пахавалі свайго былога дырэктара Генадзя Каштанава»

— Я ўжо даўно пенсіянер. Летам жыву ў вёсцы Рудаўка, саджу там агарод, шавялюся каля хаты, а зімой сяджу ў горадзе, чытаю вашу газету ды «Народную волю». Люблю пачытаць матэрыялы пра сучасныя падзеі і жыццёвыя гісторыі, якія піша Леанарда Юргілевіч. З падзеяў, якія засмуцілі — нядаўна пахавалі свайго былога дырэктара аўтарамонтнага завода Генадзя Каштанава, які кіраваў заводам больш як 20 гадоў. Я працаваў на аўтарамонтным заводзе зваршчыкам з 1966 года да выхаду на пенсію ў 2000-м. Ад завода атрымаў гэтую кватэру, дзе цяпер жыву зімой... Да 2016 года было весялей. Жывая была мая палавінка. Летам ра­зам і ў вёсцы жылі... Сумна, што адыходзіць наша пакаленне, — прызнаўся Васіль Іванавіч.

Людміла Святліцкая, пенсіянерка з Паўлава, 69 гадоў: «Хвалююся за мужа...»

— Муж мой здаў аналізы, і яму далі накіраванне на аперацыю — на выдаленне катаракты ў Гродне. Заўтра (6.02.18. — М.К.) паедзе. Дык вось цяпер хвалююся за мужа, каб усё ў яго добра прайшло. А ў астатнім усё як звычайна ў жыцці. Газету чытаю ад пачатку да канца, асабліва падабаюцца гісторыі Леанарды Юргілевіч, — сказала Людміла Антонаўна.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments