Погода в Слониме:Погода на неделю:
около 0
EUR - 2.364 BYN
USD - 2.008 BYN
RUB - .03416 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Детская страница
925

Хто самы добры?

30.11.-1 Каля пешаходнага перахода на гулкай гарадской вуліцы паспрачаліся сябры-трэцякласнікі Ваня, Пеця і Алесь.
—Я самы добры, — сказаў Ваня. — Я вельмі шкадую старых людзей. Яны часта такія бездапаможныя!
—Я самы добры, — не пагадзіўся з Ванем Пеця. — Я вельмі шкадую адзінокіх старых людзей. Ім іншы раз пагаварыць няма з кім.
—Я самы добры… — пачаў Алесь.
Але Ваня перапыніў яго:
—Ты лепей памаўчы. Учора задачу па матэматыцы не даў спісаць. З-за цябе перад настаўніцай прыйшлося апраўдвацца.
—Так, так, — падтакнуў Пеця.
—Самому трэба ра­шаць задачы. Будзеш спісваць — ніколі матэматыку не вывучыш, — ціха прамовіў Алесь.
З-за рога дома, мацаючы металічным кіем дарогу, выйшла сівая жанчына і накіравалася на пешаходны пераход.
А па дарозе суцэльным патокам машыны імчацца, злосна гудзяць.
—Куды яна ідзе? — усклікнуў Ваня. — Зялёны агонь святлафора яшчэ не загарэўся.
—У яе кепскі зрок! — здагадаўся Пеця. — Мама неяк казала, што людзі з кепскім зрокам заўжды ходзяць з кіямі.
Стаяць Ваня і Пеця, дзівяцца. А Алесь падбег да жанчыны і дакрануўся да яе рукі.
—Пачакайце, не пераходзьце дарогу! Зараз я вас перавяду. Вы мне дазволіце?
Жанчына павярнула галаву да хлопчыка і ўсміхнулася. Калі б яна чула нядаўнюю спрэчку, то, напэўна, здагадалася б, хто тут самы добры.
А вы здагадаліся?

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments