Погода в Слониме:Погода на неделю:
+10..+12
EUR - 2.337 BYN
USD - 1.945 BYN
RUB - .0339 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Наш край
688

Па Падляшшы вандруе ўнікальны спектакль пра мясцовых беларусаў

30.11.-1 У аснову пастаноўкі “Ой, даўно-даўно…” Беларускія гісторыі з Падляшша” пакладзены ўспаміны старых людзей, якія пражылі на памежжы дзвюх краін усё жыццё. Спецыяльна для спектакля гісторыі сваіх бабуль і дзядуль сабралі вучні беларускіх класаў.

Рэжысёр спектакля “Ой, даўно-даўно…”, настаўніца беларускай мовы Аліна Ваўранюк натхнілася падобным праектам, паспяхова рэалізаваным у мястэчку Сейны, што на мяжы з Літвой, і ў Тэрэмісках, што бліжэй да Украіны. Разам з калегамі з аб’яднання на карысць дзецей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову, “АБ-БА” яны арганізавалі збор гісторый ад сталых людзей. Паводле задумы вучні беларускіх класаў запісвалі ўспаміны непасрэдна ад сваіх дзядуль і бабуль.
“Для мяне гэта было вельмі блізка. Тыя гісторыі ўжо хутка знікнуць. Гэта тое, што застанецца ў сэрцы”, — з карэспандэнтам “ГС” падзялілася ўражаннямі юная акторка спектакля Дар’я.
Пра што расказалі продкі Дар’і і яе аднакласнікаў? Вядома, пра сваю маладосць: вячоркі, заручыны, вяселлі. У “Беларускіх гісторыях з Падляшша” гучаць аповяды пра апошнюю вайну, бежанства ды ўсталяванне межаў. Падчас рэпетыцыяў з успамінаў склалі невялікія маналогі для двух хлопцаў і семярых дзяўчат.
“Стараліся, каб спектакль быў на тых дыялектах, мовай якіх бабулі-дзядулі расказвалі. Большасць з іх у хаце гаворыць на такой мове — гэта не літаратурная беларуская мова. Думаю, гэта апошняя моладзь, якая зможа расказваць на дыялекце зусім натуральна”, — расказвае Аліна Ваўранюк.
У пастаноўцы небагаты рэквізіт, але кожная з дэталяў мае свой сэнс. Драўляныя табурэткі расстаўлены ў выглядзе мапы мястэчак і вёсак, адкуль пахо­дзяць продкі саміх актораў. Льняная вопратка, куфар, хусткі, абразы паказваюць на побыт звычайных беларускіх сялян.
Спектакль вандруе па падляшскіх мястэчках ужо трэці год. Такое турнэ стала магчымым, дзякуючы падтрымцы Маршалкоўскай управы і Міністэрства адукацыі Польшчы. Хоць здараецца, што, даведаўшыся пра ўнікальную пастаноўку з беларускай газеты “Ніва”, мясцовыя жыхары самі знаходзяць артыстаў ды запрашаюць да сябе.
“Вельмі нам усім хочацца паехаць у тыя вёскі, адкуль бабулі і дзядулі. Найбольш нам падабаецца выступаць перад такімі людзьмі, для якіх спектаклі — іхнія гісторыі, бо яны гэта ўсё амаль перажылі. Некаторыя кажуць, што яны пабачылі цэлае сваё жыццё, паглядзеўшы гэты спектакль. І выезд у такія вёсачкі — гэта вялізная вартасць і для гэтых людзей, і таксама для гэтых маладых. Яны могуць выступаць, будзіць эмоцыі ў старэшых людзях, якім здаецца, што ўвесь свет пра іх забыў”, — падсумоўвае Аліна Ваўранюк.
Дарэчы, у марах артыстаў наведаць і Беларусь, а менавіта вёскі Ляхавічы, што па Палессі, і Жыровічы, адтуль родам дзед удзельніцы спектакля Волі Мазурук.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments