19.08.2009 spacer Автор: Хрысціна МАРЧУК спецыяльна для “ГС” spacerКомментарии

Моладзь рэстаўруе Любчанскi замак

Напечатать spacer spacer RSSspacerОбсудить на форуме

Image 1623

Больш за два тыднi таму пачаўся асветніцка-рэстаўрацыйны летнiк у Любчы. Студэнты архiтэктурнага факультэта БНТУ аднаўляюць фасад кутняй вежы i замкавы мур. У будаўнічых працах прыняла удзел карэспандэнт "ГС".

Каменны мур паміж брамнай і кутняй вежай быў закладзены ў ХVI стагоддзi. Дзесьці праз 100 год яго пачалі разбіраць, каб пабудваць такі ж самы насупраць. Нёман разліўся, і неабходна было ўмацаваць схіл берага. Відаць, гаспадары эканомілі на цэгле. Пазней мур не сталі аднаўляць, каб ён не закрываў від на парк.

На рэштках фундамента мы кладзем новую сцяну. Цэгла, якую мы выкарыстоўваем, па сваёй фактуры падобная на тую, з якой будавалi мур у ХVI стагоддзi. Такую цяпер не робяць. Каб яе здабыць, валанцёры разабралi нічыйную гаспадарчую пабудову мiжваеннага перыяду. Раствор мяшаем з вапны і пяску.

На вежы ўжо цалкам адноўлены дах i карнiз. Апошнi валанцёры стварылi ў тэхнiцы, якой карысталiся iтальянскiя майстры 400 год таму. Яна называецца сграфіто. Спачатку нанеслi слой чорнай фарбы, паверх яго - белай. Затым па шаблонах выразаецца ўзор.

- Калі мы рабілі белы колер, выкарыстоўвалі яйкі, - расказвае старшыня фонда «Любчанскі замак» Іван Пячынскі. - Агулам на карніз пайшло каля 100 штук курыных яек. Адзін метр узора адзін чалавек выразаў 15 дзён. Даўжыня ўсяго карніза - 36 метраў. Вось і палічыце, колькі мы часу патрацілі...

Каб звонку кутняя вежа выглядала завершанай, засталося дафарбаваць яе сцены ў светла-жоўты колер. Падлога, столь, лесвіцы і дзверы будуць драўлянымі. Да вежы прыбудавана т. зв. фахверка - адмысловы ўваход, з якога можна трапiць на другi паверх. Усяго адновяць усе 6 узроўняў.

У брамнай вежы пакуль толькі ўмацавалі каркас і закансервавалі для даследаванняў.

Пад канец дня ад стомы я не адчуваю рук і ног. Валанцёры працуюць так ужо другі тыдзень!

- За 7 гадоў, на працягу якіх мы рэканструюем замак, тут пабывала больш за 600 чалавек, - распавядае Іван Пячын­скі. - У Любчы адбыўся пасіянарны выбух! Шмат мясцовых жыхароў прасягнуліся нашай ідэяй і ахвотна дапамагаюць. Напрыклад, сёння трактарыст пяску прывёз. Гэтыя людзі нічога не атрымліваюць за сваю працу. Але яны хочуць, каб іх Любча расквітнела!

Летнiк працягнецца да канца жнiўня, калi на змену "Беларускай асацыяцыi студэнтаў-архiтэктараў" прыедуць сябры моладзевага аб'яднання «Гiсторыка». Далучыцца да аднаўлення Любчанскага замку можа любы ахвотны.

Гарадскі пасёлак Любча размешчаны на беразе Нёмана за 26 км ад Наваградка. У сярэдзіне ХVI стагоддзя Любча стала ўладаннем магнацкага роду Кішак. З таго часу мястэчка актыўна разбудоўваецца, закладаецца замкавы комплекс. Ужо ў 1590 годзе Любча атрымлівае Магдэбургскае права. Пазней у якасці пасага Ганны Кішкі пасёлак перайшоў да маёмасці Радзівілаў. Прыкладна праз 300 год Любчай валодае прыбалтыйскі род Фальц-Фейнаў. У сваёй загараднай рэзідэнцыі яны пабудавалі белакаменны замкавы палац у неагатычным англійскім стылі. Любча моцна пацярпела ад дзвюх апошніх войнаў. Ад палаца Фальц-Фейнаў засталіся руіны. У 1950-х гадах на яго фундаменце пабудавалі школу. На першым паверсе флігеля пасяліліся людзі. Астатнi комплекс знаходзiўся ў запусценнi. У 2003 годзе па прыватнай ініцыятыве адстаўнога палкоўніка войскаў СПА Івана Пячынскага паўстаў Дабрачынны фонд «Любчанскі замак».

 

Комментарии
Послать комментарий spacer Читать комментарии








Печатный номер

Image 4590

Курсы валют

EUR - 3876.13 BYR

USD - 2975 BYR

RUB - 98.45 BYR

Цены на топливо

АИ-80 — 2250 руб.

АИ-92 — 2780 руб.

АИ-95 — 3240 руб.

ДТ — 2580 руб.

Газ — 1500 руб.

Опрос

В какой валюте Вы храните свои сбережения?

Проголосовало: 428

Нечего хранить, нет сбережений (55)%

Доллары (20)%

Белорусcкие рубли (12)%

Евро (10)%

Архив опросов


Реклама

Продаю, коттедж в Рыщицах, незавершенное строительство, 50000 у.е., торг. Тел.: 8-029-650-41-09, 8-029-708-34-76 (Александр). spacer