30.09.2009
Автор: Леанарда ЮРГІЛЕВІЧ
Комментарии
Такое жыццё
Напечатать
Отправить ссылку
RSS
Обсудить на форуме
Нізкі паклон вам, жукоўшчынскія хлебаробы!
СВК “Жукоўшчына” размешчана непадалёку ад Дзятлава, ён з’ўляецца адным з найлепшых у раёне. Але справа не ў адлегласці, а ў тым, што гэтая гаспадарка на працягу многіх гадоў праяўляе вялікі клопат пра жыхароў райцэнтра, пастаўляючы ім за невялікую цану бульбу і цыбулю, моркву і капусту, яблыкі і грушы. Да нядаўняга часу СВК “Жукоўшчына” меў у райцэнтры свой магазін, у якім круглы год можна было набыць садавіну і агародніну, а таксама крупы, каўбасы, мясныя субпрадукты, розныя спецыі. Цяпер жа гаспадарцы ў арэндзе адмовілі, але кіраўніцтва не траціць надзеі знайсці новае памяшканне, каб зноў забяспечваць жыхароў Дзятлава таннай сельгаспрадукцыяй. А пакуль усё гэта прадаецца на гарадскім рынку. Людзі ведаюць, што ўсё тут свежае і адборнае і таму да калгаснай машыны заўсёды чарга. І гара-джане задаволены, і гаспадарцы прыбытак.
Дарэчы, садавіна і агародніна прадаецца таксама ў магазінах вёскі Жукоўшчына і пасёлка Гезгалы.
Восеньскі сум
Вёска Белагурна — цэнтр калгаса. Некалі гэта быў ажыўлены куток нашага раёна з сярэдняй школай, дзіцячым садком, домам культуры, бібліятэкай. Памятаю, як далёка за межамі раёна славіўся Белагурнаўскі калектыў мастацкай самадзейнасці. На вялікі жаль, усё гэта ў мінулым. Шматпавярховы будынак школы амаль напалову пустуе, бо яна тут ужо не сярэдняя, а базавая. Да таго ж аб’яднаная з дзіцячым садком.
Восеньскі сум пануе не толькі ў прыродзе, але і ў настроі людзей, бо з кожным годам тут становіцца ўсё менш і менш жыхароў. Перспектывы ніякай, калі ў класах вучацца па два-тры вучні, калі нараджаецца зусім мала дзетак. Як выратаваць ад немінучай згубы Белагурну, а таксама суседнія Белалозы, Агароднікі, Чураі і іншыя вёскі, на жаль, не ведае ніхто.
Здагадлівы немец
Нядаўна сустрэлася з адной знаёмай на дзятлаўскай плошчы.
—Як тут цяпер у нас прыгожа! — кажу з хваляваннем. — Чысценька, утульна, шмат кветак. Проста душа радуецца.
—Ага, гэта праўда, — згаджаецца яна. — Добра было б, каб такі ўзорны парадак навялі на ўсіх гарадскіх вуліцах, а не толькі ў цэнтры, бо на ўскраінах, на вялікі жаль, назіраецца зусім іншы малюнак. Нямала такіх вуліц, што калдобіна на калдобіне, асабліва пасля дажджу. Мая ж дачка замужам за немцам, жыве ў Германіі. Не так даўно яны прыязджалі да нас у госці. Ну, папрасіла я зяця падвезці да сваячкі, што жыве на ўскрайку Дзятлава, бо ісці туды далёка, ды і ногі мне баляць. Зяць згадзіўся. Селі яны з дачкой у машыну, я ззаду прымасцілася, едзем. Дакладней, валюхаемся па калдобінах.
—Ну і вуліцы ў вас! — з асуджэннем кажа нямецкі зяць, які па-руску ды па-беларуску размаўляе лепш за мяне.
—Гэта ў нас рамонт на гэтай вуліцы, — апраўдваюся я за бясконцыя калдобіны.
Калі павярнулі на суседнюю, лепш ехаць не стала.
—Бачу я, што ў вас тут усюды рамонт, — скоса глянуўшы на мяне, прамовіў здагадлівы нямецкі зяць.
Ён зразумеў мой нявінны падман і тое, што ў нас да ўскрайкаў рукі не даходзяць.
Ты нам, маці, не патрэбна
Стаю ў банку ў чарзе, каб заплаціць за камунальныя паслугі. Наперадзе мяне дзве кабеты сталага веку, відаць, даўнія знаёмыя, якія даўно не бачыліся.
—Як жа ты, Кацярына, жывеш? — пытае высокая і мажная, з дробненькай хімічнай завіўкай на сівых валасах.
—Як гарох пры дарозе, — адказвае маленькая кірпатая, з сіненькай паркалёвай хусткай на галаве. — Хто ідзе, той шчыпае, — выдала яна даўнейшую прымаўку.
—Дачка ж твая ў хату сваю, можа, выбралася з сям’ёй ці па-ранейшаму жывяце ўсе разам, як у тым церамку?
—Во-во, праўда што, як у тым церамку: я, дачка з мужам, трое ўнукаў. І гэта ў двухпакаёвай кватэры. Ні сну, ні адпачынку. Малыя плачуць, дарослыя сварацца. Хоць уцякай. І, ты ведаеш, не збіраюцца ад мяне выязджаць. Дом свой пабудавалі, драбяза такая-сякая засталася, што можна за месяц зрабіць, а яны на год расцягнулі.
—Бо, пэўна, на ўсім гатовым сядзяць? — здагадалася субяседніца.
—А як жа! За камунальныя паслугі плачу я, прадукты купляю я, бо ў іх грошай няма. Ныюць ды ныюць. А я, атрымліваючы трыста семдзесят тысяч рублёў пенсіі, грошай гэтых поўныя кішэні маю… Ужо і не памятаю, калі сабе што з вопраткі купляла.
—Праўда што, цяжка табе. Нават не ведаю, што і параіць.
—А што ты тут, галубка, параіш. Мушу цярпець,
пакуль цярпіцца. Ды не цесната самае страшнае. Неяк на тым тыдні завяла я гутарку, маўляў, пяройдзеце ў свой дом, то будзе раскоша: і вада падведзена, і газ, і па сваёй патрэбе на двор бегаць не трэба. Не тое што ў маёй маленькай кватэрцы, размешчанай у бараку. “Ты, маці, можа, думаеш, што з намі паселішся ў новым доме?” — пытае дачка. “А не саграшылі б, — кажу, — каб і ўзялі мяне з сабой. Вы ж вунь колькі гадоў разам са мной жылі. Няхай бы і я на старасць у цяпле ды зручнасцях…” — “Нават і не думай! — як балотам заляпіла мне рот дачка. — Ты нам, маці, не патрэбна. Маеш свой куток, то і сядзі. А як зусім заняможаш, то сюды будзем прыходзіць цябе даглядаць. А да сябе не возьмем…” — голас бабулькі задрыжэў ад крыўды, але падышла яе чарга да акенца касы, і старэнькая, справіўшыся з эмоцыямі, палезла ў аблезлую сумку па кашалёк.
Печатный номер
Курсы валют
Цены на топливо
АИ-80 — 2250 руб.АИ-92 — 2780 руб.
АИ-95 — 3240 руб.
ДТ — 2580 руб.
Газ — 1500 руб.
Опрос
— Иностранцы есть?
Везде отвечают, что нет. Пройдя весь вагон, она выходит в коридор и кричит:
— Коля, вырубай кондиционер, здесь одни наши!
— Сынок, я что-то не въезжаю. Написано «классная работа», а стоит двойка?
— Я на следующей неделе опять женюсь, доктор!
— О, это неплохо! И сколько лет невесте?
— 18.
— Я должен вас предупредить, что чрезмерная активность в постели может иметь смертельный исход!
— Пусть умирает, ещё раз женюсь!
Реклама
Продаю, коттедж в Рыщицах, незавершенное строительство, 50000 у.е., торг. Тел.: 8-029-650-41-09, 8-029-708-34-76 (Александр).
Отдушина
Погода на завтра
Обзор статей
Титул «Мисс Интерконтиненталь – 2009» завоевала венесуэлка
Кірмаш як спосаб прафесійнага вызначэння
Слонімскія педагогі — шостыя ў вобласці
В Слониме зарегистрировали брак
Слонимский форум
