02.02.2010 spacer Автор: Мікола КАНАНОВІЧ Сяргей ЧЫГРЫН spacerКомментарии

Здарэнні ў Слоніме

Напечатать spacer spacer RSSspacerОбсудить на форуме

Паквапіўся на прадукты
Вечарам у кватэру жыхаркі Навасёлак залез мясцовы жыхар і хацеў украсці прадукты харчавання. Але гэта зрабіць яму не дазволілі.

Праводзіцца праверка.


 

Маці пабіў сын
У Слонімскую бальніцу была дастаўлена 78-гадовая пенсіянерка з гематомай. Аказалася, што яе моцна пабіў сын.

Памерла ў ванне
У ванным пакоі на Шасэйнай вуліцы быў выяўлены труп 71-гадовай сланімчанкі без прыкметаў гвалтоўнай смерці.

Прычана смерці выяўляецца.

Б’юць на дыскатэцы
У апошні час моладзь б’е адзін аднаго на дыскатыцы “Оскар”. 30 студзеня ў міліцыю паступіла заява ад сланімчанкі, якой пашкодзіў твар невядомы. Асобу хутка вызначылі.

У гэты самы вечар пабілі яшчэ адну дзяўчыну, якая таксама з заявай звярнулася ў міліцыю.

Угналі мікрааўтобус і ўкралі тэлефоны
У ноч з мінулай пятніцы на суботу з Брэсцкай вуліцы ў Слоніме ўгналі мікрааўтобус “Фольксваген”.

У адной з кватэр у мікрараёне Альбярцін падчас адсутнасці дома гаспадароў укралі тэлефон з аўтаадказчыкам “Русь” і базу да радыётэлефона “Панасонік”.

Па абодвух выпадках узбу­джаны крымінальныя справы.

Супрацоўнікі Слонімскага РАУС звяртаюцца з просьбай да магчымых сведак гэтых здарэнняў падзяліцца з імі інфармацыяй. Ананімнасць і ўзнагарода гарантуюцца.

Пагарэлі на мабільніках
На мінулым тыдні слонімец заявіў у міліцыю, што знаёмы дачкі адабраў у яе мабільны тэлефон.

І яшчэ адзін жыхар горада паведаміў у райаддзел міліцыі пра тое, што знаёмы забраў у яго дома ягоны мабільнік.

Работнікі міліцыі выявілі асобы зламыснікаў і завялі супраць іх крымінальныя справы.

Комментарии
Послать комментарий spacer Читать комментарии








Печатный номер

Image 4590

Курсы валют

EUR - 3876.13 BYR

USD - 2975 BYR

RUB - 98.45 BYR

Цены на топливо

АИ-80 — 2250 руб.

АИ-92 — 2780 руб.

АИ-95 — 3240 руб.

ДТ — 2580 руб.

Газ — 1500 руб.

Опрос

В какой валюте Вы храните свои сбережения?

Проголосовало: 428

Нечего хранить, нет сбережений (55)%

Доллары (20)%

Белорусcкие рубли (12)%

Евро (10)%

Архив опросов


Реклама

Продаю, коттедж в Рыщицах, незавершенное строительство, 50000 у.е., торг. Тел.: 8-029-650-41-09, 8-029-708-34-76 (Александр). spacer