06.02.2010 spacerКомментарии

Назіральнік з Гродна: “На выбарах ва Украіне — уражанне даверу паміж сябрамі камісіі”

Напечатать spacer spacer RSSspacerОбсудить на форуме

ЦВК Украіны на выбарах прэзідэнта зарэгістравала амаль тры тысячы міжнародных назіральнікаў. Сярод іх гродзенскі праваабаронца Уладзімір Хільмановіч, які працаваў у Ровенскай вобласці (паўночны захад). Уражаннямі ад першага тура ён падзяліўся з карэспандэнтам “ГС”.


— Ва Украіне няма датэрміновага галасавання. Празрыстыя скрынкі выстаўляюцца непасрэдна ў дзень выбараў, — распавёў Уладзімір Хільмановіч. — Было 18 кандыдатаў, і кожны прадставіў у камісію мінімум па адным чалавеку. На ўчастках была развешана інфармацыя пра крымінальную адказнасць. Напрыклад, калі муж прагаласаваў за жонку — да 3 гадоў пазбаўлення волі, за наўмысную фальсіфікацыю вынікаў галасавання — да 12 гадоў турмы.

Яшчэ адна асаблівасць, пра якую расказаў праваабаронца з Гродна, — адсутнасць на выбарчым участку міліцыянтаў. Яны прысутнічаюць у будынку, дзе ідзе галасаванне, каб у выпадку эксцэсаў іх маглі аператыўна выклікаць, але непасрэдна на ўчастку іх няма.

— Да канца выбараў я, як назіральнік, не магу даваць якія-кольвек ацэнкі, — зазначыў Уладзімір Хільмановіч.

— Але ў цэлым першы тур пакінуў уражанне дэмакратычнасці і празрыстасці.
Нагадаем, другі тур прэзідэнцкіх выбараў адбудзецца ў нядзелю, 7 лютага. За пасаду кіраўніка дзяржавы змагаюцца прэм’ер-міністр Украіны, лідэр Усеўкраінскага аб’яднання “Бацькаўшчына” Юлія Цімашэнка і старшыня Партыі рэгіёнаў Віктар Януковіч. Паводле дадзеных ЦВК, у першым туры яны набралі 25,05% і 35,32%  адпаведна. Першую найбольш падтрымліваюць у абласцях Заходняй і Цэнтральнай Украіны, другога — ва ўсходніх, паўднёвых рэгіёнах і Закарпацці.

Комментарии
Послать комментарий spacer Читать комментарии








Печатный номер

Image 4950

Курсы валют

EUR - 3853.47 BYR

USD - 3015 BYR

RUB - 98.25 BYR

Цены на топливо

АИ-80 — 2250 руб.

АИ-92 — 2780 руб.

АИ-95 — 3240 руб.

ДТ — 2580 руб.

Газ — 1500 руб.

Опрос

В какой валюте Вы храните свои сбережения?

Проголосовало: 428

Нечего хранить, нет сбережений (55)%

Доллары (20)%

Белорусcкие рубли (12)%

Евро (10)%

Архив опросов


Реклама

Продаю, коттедж в Рыщицах, незавершенное строительство, 42000 у.е., торг. Тел.: 8-029-650-41-09, 8-029-708-34-76 (Александр). spacer

Котедж 2-х этажный + цоколь 12,8*13,7, кирпичный, с удобствами, охрана. Участок 12,7 соток, 7 комнат, 2 холла, кухня, 3 лоджии, сарай-гараж, плод. сад, железный забор. Переулок Синичкина. Цена договорная. Тел.: 2-53-10