02.03.2010
Автор: «Твой Стыль»
Комментарии
Беларускія аграсядзібы змогуць прымаць больш турыстаў
Напечатать
Отправить ссылку
RSS
Обсудить на форуме
Уладальнікам аграсядзібаў Беларусі дазволілі павялічыць лік гасцявых пакояў для прыёму турыстаў. Калі зараз дазваляецца мець 5 пакояў, то плануецца дазволіць мець 10.
Пра гэта паведаміў намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур, перадае БЕЛТА. Зараз у Савеце Міністраў разглядаюць змены ва ўказ аб мерах па развіцці аграэкатурызму ў Беларусі. Згодна з гэтым дакументам прапануецца павялічыць колькасць пакояў, у якіх уладальнікі сядзібаў маюць права аказваць паслугі насельніцтву, да дзесяці. Да таго ж плануецца павялічыць колькасць аграэкатурыстычных гаспадарак і прадоўжыць тэрмін дзеяння ўказа да 10 гадоў.
На думку ўладальніцы сядзібаў “Домік у вёсцы” і “Лідскі хутарок”, што на Лідчыне, Валянціны Маркевіч, павелічэнне пакояў паспрыяе павышэнню якасці паслугаў:
— Калі маеш менш пакояў, то яны разлічаныя на большую колькасць чалавек. Бо эканамічна нявыгадна трымаць пакоі на два месцы. А калі гэта будзе пакояў дзесяць, то прымаць нават даволі вялікія кампаніі можна будзе з большым камфортам. З іншага боку, гэта і больш працы.
Гаспадыня сядзібы “Над Нёманам” Аксана Салькоўская мяркуе, што гэтыя змены будуць выгадныя не для ўсіх:
— Мая сядзіба арыентаваная на сем’і, а не на вялікія кампаніі. Таму мне дастаткова і трох пакояў. Але для кагосьці гэта сапраўды добрая навіна. Праўда, гэта для тых, хто трымае сядзібу вялікай сям’ёй, бо мы не маем права прымаць на працу ў сядзібе яшчэ кагосьці. А ўтрымліваць двума чалавекамі гасцей фізічна цяжка. Магчыма, змены ў заканадаўстве будуць улічваць і гэты аспект — з’явіцца магчымасць прымаць на працу работнікаў афіцыйна.
Па стане на 1 студзеня гэтага года ў Беларусі налічваецца 884 суб’екты аграэкатурызму, што ў 1,9 разоў болей, чым у 2008 годзе.
Печатный номер
Курсы валют
Цены на топливо
АИ-80 — 2250 руб.АИ-92 — 2780 руб.
АИ-95 — 3240 руб.
ДТ — 2580 руб.
Газ — 1500 руб.
Опрос
Реклама
Продаю, коттедж в Рыщицах, незавершенное строительство, 50000 у.е., торг. Тел.: 8-029-650-41-09, 8-029-708-34-76 (Александр).
Отдушина
Погода на завтра
Обзор статей
Слонимчанки покоряют Санкт-Петербург
Пусть всегда звучит музыка в сердцах
О таких людях говорят — доброй души человек
Слонимский форум
