02.03.2010 spacer Автор: Паводле Gazeta Wyborcza spacerКомментарии

Гродна дапаможа Беластоку стаць сталіцай?

Напечатать spacer spacer RSSspacerОбсудить на форуме

Гродна можа дапамагчы Беластоку ў атрыманні звання Еўрапейскай Сталіцы Культуры 2016 года. Гродна і Люблін — натуральныя партнёры Падляшша, лічаць беластоцкія ўлады.

Беласток, побач з дзесяццю іншымі польскімі гарадамі, змагаецца за тытул Еўрапейскай Сталіцы Культуры ў 2016 годзе. Прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі ўжо ў снежні, адказваючы на пытанні журналістаў пасля сустрэчы з мэрам Гродна Барысам Казялковым, заўважыў, што партнёрства дзеля атрымання прэстыжнага звання магчымае.

Віцэ-прэзідэнт па справах культуры Тадэвуш Арлуковіч адзначае, што супольная праца з Люблінам і Гродна — гэта пакуль толькі планы, а адпаведныя перамовы з уладамі гэтых гарадоў яшчэ не праводзіліся. Але на ідэю нельга забывацца.

На мінулым тыдні беластоцкая Gazeta Wyborcza паведаміла, што хутка мае быць выбраная адмысловая рада, якая зоймецца падрыхтоўкай да мерапрыемства. Як іранічна заўважае польскае выданне, гэта можа быць першы пазітыўны крок да атрымання прэстыжнага звання, бо папярэднія дзеянні цяжка назваць удалымі. Напрыклад, афіцыйная старонка www.bialystok2016.eu спачатку з’явілася ў тэставым варыянце, а потым і наогул знікла. Чарговым хібам быў няўдала праведзены конкурс на лагатып горада, у якім прынялі ўдзел, па вялікім рахунку, адны аматары.

Стаўленне да ўдзелу Беластока ў гонцы за тытул рознае. Апошні прэзідэнт Польшчы на выгнанні Рышард Качароўскі, які нарадзіўся ў Беластоку, усім сэрцам падтрымлівае ініцыятыву. А вось вядомы падляскі мастак Лявон Тарасевіч песімістычна сцвярджае, што Беласток не мае шанцаў на перамогу.

Культурную сталіцу Еўрасаюза выбіраюць ад 1985 года. З 2005 года выбіраюць два гарады: па адным з так званага “старога” і “новага” Еўрасаюза. Абраныя гарады на працягу 12 месяцаў прадстаўляюць свае культурныя здабыткі ў выглядзе фестываляў, канцэртаў, кінапаказаў і канферэнцый.

Комментарии
Послать комментарий spacer Читать комментарии








Печатный номер

Image 4590

Курсы валют

EUR - 3876.13 BYR

USD - 2975 BYR

RUB - 98.45 BYR

Цены на топливо

АИ-80 — 2250 руб.

АИ-92 — 2780 руб.

АИ-95 — 3240 руб.

ДТ — 2580 руб.

Газ — 1500 руб.

Опрос

В какой валюте Вы храните свои сбережения?

Проголосовало: 428

Нечего хранить, нет сбережений (55)%

Доллары (20)%

Белорусcкие рубли (12)%

Евро (10)%

Архив опросов


Реклама

Продаю, коттедж в Рыщицах, незавершенное строительство, 50000 у.е., торг. Тел.: 8-029-650-41-09, 8-029-708-34-76 (Александр). spacer