10.03.2010
Автор: Мікола КАНАНОВІЧ
Комментарии
Вярхоўны суд таксама адмовіў “Залатому льву” ў рэгістрацыі
Напечатать
Отправить ссылку
RSS
Обсудить на форуме
Вярхоўны суд 4 сакавіка падтрымаў рашэнне Гродзенскага абласнога суда адносна нерэгістрацыі слонімскай арганізацыі “Залаты леў”.
Касацыйную скаргу культурна-асветніцкага аб’яднання разгледзела калегія па грамадзянскіх справах Вярхоўнага суда пад старшынствам суддзі Валерыя Самалюка. Касацыйная інстанцыя прызнала рашэнне Гродзенскага абласнога суда абгрунтаваным, а адмову — законнай.
Як мы ўжо пісалі раней, у лістападзе 2009 года галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама адмовіла ў рэгістрацыі слонімскаму грамадскаму аб’яднанню “Залаты леў”. Падставай для адмовы тады называлася неадпаведнасць заканадаўству некаторых палажэнняў статута арганізацыі. Самай дзіўнай прэтэнзіяй супрацоўнікаў упраўлення юстыцыі падалася прэтэнзія да адсутнасці расшыфроўкі назвы “Залаты леў” у статуце арганізацыі.
Гродзенскі абласны суд прэтэнзіі ўпраўлення юстыцыі адносна назвы і абскарджання рашэнняў органаў аб’яднання прызнаў незаконнымі, але высунуў іншыя абгрунтаванні для нерэгістрацыі аб’яднання. Суд заўважыў тады, што непасрэдна ў тэксце статута няма згадкі пра тое, што абірацца ў кіроўны орган “Залатога льва” могуць толькі сябры аб’яднання.
Арганізацыі так і не ўдалося ў 2009 годзе ў судовым парадку аспрэчыць падставы нерэгістрацыі — абласны суд падтрымаў Мінюст.
Вярхоўны суд у супярэчнасцях справы разбірацца не стаў, а проста пакінуў рашэнне абласнога суда ў сіле.
Пасля вердыкту Вярхоўнага суда карэспандэнт “ГС” пацікавіўся ў Алеся Масюка, аднаго з ініцыятараў стварэння ў горадзе грамадскага аб’яднання “Залаты леў”, ці будуць яны спрабаваць зарэгістраваць сваю арганізацыю зноў.
— Будзем абавязкова спрабаваць зарэгістравацца зноў. Тут без варыянтаў. Іншая справа, што гэта будзе, можа, праз месяц ці два.
— Вы зноў будзеце спрабаваць зарэгістраваць “Залатога льва” ці з назвай арганізацыі магчымы будуць варыянты?
— Тут патрэбна будзе яшчэ падумаць. Нам, канечне, хацелася б зарэгістраваць менавіта “Залатога льва”. Але ў органа, які рэгіструе, да гэтай назвы ўзніклі новыя прэтэнзіі — быццам пад такой назвай раней была зарэгістравана нейкая фірма. Магчыма, нам прыйдзецца мяняць назву.
Печатный номер
Курсы валют
Цены на топливо
АИ-80 — 2250 руб.АИ-92 — 2780 руб.
АИ-95 — 3240 руб.
ДТ — 2580 руб.
Газ — 1500 руб.
Опрос
Реклама
Продаю, коттедж в Рыщицах, незавершенное строительство, 50000 у.е., торг. Тел.: 8-029-650-41-09, 8-029-708-34-76 (Александр).
Отдушина
Погода на завтра
Обзор статей
На паўстанку чалавечых узаемаадносін
Эдуард Орочко: «Слоним. Родной мой Слоним. Люблю я его!»
Выстава фіялак прайшла ў Гродне
Самые здоровые национальные кухни мира
Слонимский форум
