10.03.2010 spacer Автор: Мікола КАНАНОВІЧ spacerКомментарии

Заканчваюць збіраць подпісы і ствараюць участковыя камісіі

Напечатать spacer spacer RSSspacerОбсудить на форуме

Image 3300

Мінулы тыдзень для сёлетняй выбарчай кампаніі стаў адметны тым, што ініцыятыўныя групы закончылі збіраць подпісы выбаршчыкаў у падтрымку сваіх вылучэнцаў, а ўлады павінны былі стварыць участковыя камісіі.

Подпісы некаторыя прэтэндэнты на кандыдаты ў дэпутаты мясцовых Саветаў 26-га склікання збіралі таксама і асабіста. З адным з іх карэспандэнт “ГС” у мінулую суботу наведаў кватэры выбаршчыкаў у доме №29/1 на Тапалёвай вуліцы ў Слоніме.

— Што вы чакаеце ад Слонімскага раённага Савета дэпутатаў, які мы павінны абраць гэтай вясной? — пытаўся карэспандэнт “ГС” у жыхароў першага пад’езда дома.

— Я думаю, што і будучыя дэпутаты, і цяперашнія нічога значнага зрабіць для горада ці раёна не змогуць. Няма ў іх для гэтага сродкаў і магчымасцяў. Можа, пасадзейнічаюць, каб лямпачкі ў пад’ездах своечасова мяняліся ці дарогі на вуліцах і ў дварах нашых дамоў рамантавалі, — выказаў сваё меркаванне Мікалай Ляшэвіч.

Другі жыхар дома, Міхаіл Сакалоўскі, сказаў, што іх праблемы мясцовы дэпутат можа дапамагчы вырашыць настолькі, наколькі ў яго хопіць настойлівасці. А для гэтага, на думку спадара Сакалоўскага, трэба, каб дэпутатам быў малады і энергічны чалавек.

Гаспадар адной з кватэр, Сяргей, зазначыў, што вырашэнне праблемаў нават іх дома ці мікрараёна ад дэпутатаў не залежыць, а гэтыя выбары — “звычайная хадзьба па коле”.

— Ад дэпутатаў я чакаю добрай працы, а свае праблемы я сам вырашу, — адказаў на наша пытанне Уладзімір Папоў.

— Вельмі мяне хвалюе стаянка машын пад вокнамі. Ездзяць маладыя і ў гадзіну, і ў тры ночы, газуюць, сігналяць, музыку ўключаюць. І экалогія парушаецца. Вось каб дэпутаты прынялі такі закон, каб машыны нам не перашкаджалі адпачываць, то добра было б, — зазначыла сталая жанчына Данута Воршчык.

Адна з жыхарак пад’езда сказала, што яна не ведае, “куды гэтыя выбары”, але ўпэўнена, што ніякія выбары нічога цяпер не вырашаюць у краіне.

На другое наша пытанне: “Ці ведаеце вы цяперашняга свайго дэпутата?” — толькі двое адказалі, што гэта жанчына, што яны з ёй сустракаліся, але не памятаюць дакладна, як тую за­вуць.

З 36 кватэр у пад’ездзе дзверы нам адчынілі ў 20, восем чалавек паставілі свой подпіс у падтрымку прэтэндэнта на кандыдата ў дэпутаты, два чалавекі адмовіліся, а ў астатніх не аказалася пад рукой пашпарта.

Агульнае ўражанне — людзі там жывуць добразычлівыя, ад бліжэйшых выбараў нічога асабліва не чакаюць, але кажуць, што ўдзельнічаць у іх хутчэй будуць, чым не.

Тым часам выканкам павінен прыняць рашэнне аб стварэнні ўчастковых выбарчых камісій. Па словах старшыні Слонімскай суполкі партыі БНФ Івана Шэгі, заявы на ўключэнне ў склад участковых выбаркамаў, дзе балатуюцца іх людзі, напісалі 26 партыйцаў, прыкладна па два-тры чалавекі на ўчастак.

“Адзін з нашых людзей, Аляксандр Радзевіч, адклікаў сваю заяву, бо ў яго ўзніклі праблемы на працы. Такім чынам, для разгляду ў выканкаме засталося 25 заяваў нашых сяброў. Спадзяемся, каб у камісіі трапіла хоць па адным нашым чалавеку на ўчастак”, — зазначыў Іван Шэга.

Прыхільнікі іншых дэмакратычных прэтэндэнтаў на кандыдаты ў дэпутаты таксама падалі заявы на свой уваход у склад участковых камісій.

Напярэдадні выхадных дзён і жаночага свята райвыканкам яшчэ не справіўся са стварэннем участковых камісій, канстатаваў спадар Шэга. Спісачны склад гэтых камісій мясцовыя ўлады павінны вызначыць да 10 сакавіка.

Комментарии
Послать комментарий spacer Читать комментарии








Печатный номер

Image 4590

Курсы валют

EUR - 3876.13 BYR

USD - 2975 BYR

RUB - 98.45 BYR

Цены на топливо

АИ-80 — 2250 руб.

АИ-92 — 2780 руб.

АИ-95 — 3240 руб.

ДТ — 2580 руб.

Газ — 1500 руб.

Опрос

В какой валюте Вы храните свои сбережения?

Проголосовало: 428

Нечего хранить, нет сбережений (55)%

Доллары (20)%

Белорусcкие рубли (12)%

Евро (10)%

Архив опросов


Реклама

Продаю, коттедж в Рыщицах, незавершенное строительство, 50000 у.е., торг. Тел.: 8-029-650-41-09, 8-029-708-34-76 (Александр). spacer