17.03.2010
Автор: Хрысціна МАРЧУК
Комментарии
У Навагрудскім раёне пабудуюць ветрапарк
Напечатать
Отправить ссылку
RSS
Обсудить на форуме
Першы вятрак магутнасцю 1,5 МВт плануецца запусціць ужо ў наступным годзе. “Эканамічна больш выгодна будаваць адразу некалькі ветраных млыноў, таму мы разглядаем перспектыву стварэння яшчэ дзевяці ветраэнергетычных установак”, — паведаміў карэспандэнту “ГС” начальнік аддзела капітальнага будаўніцтва РУП “Гроднаэнерга” Кастусь Жынь.
Паводле даследаванняў спецыялістаў “Гроднаэнерга”, Навагрудскае ўзвышша добра падыходзіць для ўзвядзення ветраных млыноў. “Ветракі працуюць пры хуткасці ветру ад 3 да 25 м/с, — патлумачыў Кастусь Жынь. — Магутнасць 1,5 МВт вятрак набірае пры хуткасці ветру 7 м/с”.
Мяркуецца, што ветраны парк размесціцца каля вёскі Грабнікі, што знаходзіцца за паўтара кіламетра ад раённага цэнтра. Кошт аднаго ветрака — 3 млн. даляраў.
Ужо больш за 10 гадоў працуюць два ветракі ў вёсцы Занарач (Мядзельскі раён Мінскай вобласці). Іх намінальная магутнасць — 250 кВт і 600 кВт — забяспечвае патрэбы больш за 700 сем’яў раёна. Ветракі ўзведзены сіламі беларуска-нямецкай дабрачыннай арганізацыі “ЭкаДом” і нямецкай НГА “Дамы замест Чарнобыля”. Некалькі тысяч нямецкіх грамадзян ахвяравалі грошы на ветраэнергетычныя ўстаноўкі для Беларусі ў знак дапамогі ўсім пацярпелым ад аварыі на ЧАЭС.
Печатный номер
Курсы валют
Цены на топливо
АИ-80 — 2250 руб.АИ-92 — 2780 руб.
АИ-95 — 3240 руб.
ДТ — 2580 руб.
Газ — 1500 руб.
Опрос
Реклама
Продаю, коттедж в Рыщицах, незавершенное строительство, 50000 у.е., торг. Тел.: 8-029-650-41-09, 8-029-708-34-76 (Александр).
Отдушина
Погода на завтра
Обзор статей
За съёмку в загсе придётся платить?
Василий Ракуть: «Конечно, я вижу наш
Мы — граждане Республики Беларусь
Ким Чен Ир оставил себе «на старость» 4 миллиарда долларов
Как живётся молодой семье в деревне
Сахарный диабет — не пожизненный приговор
Максим Лишик — победитель интеллектуального марафона
Слонимский форум
