Погода в Слониме:Погода на неделю:
+3..+5
EUR - 2.315 BYN
USD - 1.958 BYN
RUB - .03413 BYN
АИ-92 — 1.17 руб.
АИ-95 — 1.25 руб.
ДТ — 1.29 руб.
Газ — 0.65 руб.
Цены на жизнь
Бюджет прожиточного минимума: 183.00 руб.
Минимальная з/п: 265.00 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 31.00 руб.
Базовая величина: 23.00 руб.
Ставка рефинансирования: 13%
Слоним
87

Прамыслоўцы Слонімшчыны вырабілі прадукцыі на 733 мільярды рублёў

31.05.2013 За студзень-красавік 2013 года прамысловыя прадпрыемствы Слонімскага раёна выпусцілі прадукцыі на 732,9 млрд. рублёў. Такія дадзеныя прыводзіць Белстат.

Удзельная вага Слонімскага раёна ў аб'ёме прамысловай вытворчасці Гродзенскай вобласці за гэты перыяд складае 4,3%. Наперадзе па гэтым паказчыку горад Гродна (45%), Лідскі (12,5%), Ваўкавыскі (9,4%) і Гродзенскі (5,6%) раёны.
Усяго за чатыры месяцы ад пачатку года прамысловыя прадпрыемствы Слонімшчыны адгрузілі прадукцыі на 661,4 млрд. рублёў, у тым ліку інавацыйнай — на 74,5 млрд., ці 11,3% ад агульнага аб'ёму.
На складах слонімскіх прадпрыемстваў на 1 траўня знаходзілася прадукцыі на 148,6 млрд. рублёў, ці 84,2% да сярэднямесячнага аб'ёму.

 

Для даведкі

У эканоміцы Слонімшчыны занята каля 28 тысяч чалавек, з іх больш за 6 тысяч чалавек — у прамысловасці.

Читайте также:
Комментарии / Обсудить
comments powered by HyperComments