Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
-2 °C
Зельва
облачно с прояснениями
-2 °C
Волковыск
ясно
-2 °C
Мосты
небольшая облачность
-1 °C
Дятлово
небольшая облачность
-1 °C
Барановичи
пасмурно
-2 °C
EUR 2.8371
USD 2.5754
RUB(100) 3.3121
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 239,87 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Шукаем вясенні абутак

21 апреля 2009 15:54
Поделиться:
Пільна агледзеўшы свае басаножкі, я зразумеў, што прыйдзецца купляць новыя. Тое самае і з туфлямі. Які абутак можна набыць у Слоніме і па якім кошце, на мінулым тыдні пацікавіўся ў спецыялізаванай краме “Чаравічак” і на рынку.

У краме “Чаравічак” у мінулы чацвер мужчыны, жанчыны па адным, парамі ці з дзецьмі досыць актыўна прымяралі і выбіралі сабе абутак на вясенне-летні сезон. Кошты на туфлі і басаножкі там вагаліся ад блізу 60 тысяч рублёў да крыху больш як 200 тысяч рублёў. Прытым абутак быў прадстаўлены ў до­сыць шырокім асартыменце.

Жаночыя туфлі і басаножкі
Туфлі ад “Белвест”, “Нёман”, “Марко”, “Паола Конта”, “Ладу стыле”, “Мілана”, “Сівельга”, “Элефант” і яшчэ некалькіх замежных вытворцаў каштавалі ў “Чаравічку” ад 69 110 рублёў «Белвест» да ­
19 6430 рублёў (“Паола Конта”). А вось басаножкі тых жа вытворцаў мелі шырэйшую вілку цэнаў — ад 59 970 тысяч (“Нёман”) да 213 120 рублёў (“Мілана”). Даволі сімпатычныя басаножкі ад фірмаў “Белвест” і “Элефант” каштавалі 160 930 і 107 380 рублёў адпаведна, а крыху прасцейшая мадэль ад “Сівельгі” — 89 770 рублёў.

Выбраць у краме было з чаго.  Калі ж фінансы ўжо зусім спявалі рамансы — можна было прайсціся па гандлёвых радах цэнтральнага рынку.

Жаночыя туфлі на рынку каштавалі ад 25 000 да 95 000 рублёў, басаножкі — 30 000-­
40 000 рублёў. Прайшоўшы некалькі гандлёвых кропак у розных радах, я не знайшоў летняга жаночага абутку коштам 100 000 ці больш рублёў за пару. Натуральна, што зроблены гэты абутак са штучнай скуры і яго якасць адпаведная.

Тавар на мужчынскія ногі
Туфлі ад “Марко” каштавалі ў “Чаравічку” ад 68 720 да 143 580 рублёў у залежнасці ад мадэлі.

Віцебскія туфлі фірмы “Элкона” можна было набыць за 78 000 тысяч, прычым рознага колеру, уключна з белым. Туфлі вытворчасці “Белвест” каштавалі 72 740, 77 390, 91 320 і
102 150 рублёў. Мадэльны рад ад “Марко” пачынаўся з 68 720 рублёў і сягаў да 143 580 рублёў за пару. Туфлі ад італьянскіх і яшчэ некалькіх замежных фірмаў каштавалі 91 000, 122 320, 139 100 і 147 620 рублёў за пару. А вось красоўкі прадавалі ад 45 590 рублёў (лідскай вытворчасці) да 160 150 рублёў (замежныя) за пару. Дарэчы, на рынку красоўкі прадаваліся ў межах 30 000-­85 000 рублёў як для мужчын, так і для жанчын.

Мужчынскія басаножкі ў “Чаравічку” былі прадстаўлены ў меншай колькасці, чым туфлі. Але таксама можна было выбіраць з трох ма­дэляў “Марко” коштам 101 240, 106 920 і 119 650 рублёў за пару ці купіць адну з трох  мадэляў іншых вытворцаў па 56 160, 67 500 і 90 510 рублёў.

На рынку так званы сярэдні клас мужчынскіх туфляў прапанавалі ад 60 да 85 тысяч рублёў за пару, а басаножкі — па 40-60 тысяч рублёў. Па словах аднаго з гандляроў, амаль увесь абутак яны завозяць у Слонім з Расіі і рэдка хто рызыкуе закупляць даражэйшыя за 100 тысяч рублёў мадэлі, бо і таннейшы тавар слаба купляецца.

Дзіцячыя сандалі, басаножкі і туфелькі
Абутак для самых маленькіх і падрослых дзяцей у “Чаравічку” таксама было з чаго выбіраць. Ад палатнянага абутку за 14 820 і 17 190 рублёў да розных мадэляў скураных са штучнай і натуральнай скуры туфляў ды сандаляў ад 26 130 да 67 210 рублёў за пару. Кошт, дарэчы, не вельмі розніўся ў залежнасці ад памеру. Скажам, адна мадэль туфляў памерам 25-27 каштавала 65 780 рублёў. Такія ж туфлі 31-га памеру падраслі ў кошце да 67 210 рублёў.  Скураны дзіцячы абутак на ўзрост ад трох да сямі гадоў каштаваў у краме ў межах 28 000-60 000 рублёў за пару. Якраз палова сярэдняй якасці дарослага атрымліваецца.

На рынку дзіцячыя туфелькі і басаножкі прадавалі ад 28 да 36 тысяч рублёў за пару. 

Напрыканцы варта заўважыць, што ў краме “Чаравічак” падчас майго “падарожжа” дзейнічалі 20%-я зніжкі на многія мадэлі абутку. Мяркуючы па пераклееных цэтліках, туфлі ды басаножкі там сапраўды ўцанілі. Але і ў іншых крамах горада з абуткам цяпер назіраецца тое ж самае.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание