Наверх
Слоним
weather
0
Зельва
weather
0
Волковыск
weather
0
Мосты
weather
0
Дятлово
weather
0
Барановичи
weather
0
EUR 2.3903
USD 2.1064
RUB(100) 3.2768
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Прадалі палац за 100 тысяч даляраў

2 февраля 2010 20:48
239
Поделиться:
Палацава-паркавы комплекс у вёсцы Краскі Ваўкавыскага раёна быў прададзены на аўкцыёне за 307 мільёнаў рублёў. Гаспадаром комплексу стаў бізнесмен з Расіі, гатовы ўкласці сродкі ў рэстаўрацыю аб’екта.

Комплекс за 307 мільёнаў рублёў (каля 105 тысяч даляраў) набыў жыхар Расіі, які збіраецца тут жыць, паведамляе «Вечерний Гродно». Новаму гаспадару далі два гады на ўзнаўленне сядзібы. Будаўнічыя працы бізнесмен паабяцаў пачаць увесну і першапачаткова прывесці ў парадак парк.

У часы Савецкага Саюза ў палацы, пабудаваным у XIX — пачатку XX стагоддзяў, знаходзілася школа і аздараўленчыя ўстановы. У 2007 годзе было прынятае рашэнне аб выкарыстанні сядзібы ў Красках як этнаграфічна-турысцкага комплексу. Грошай у бюджэце на рэстаўрацыю не знайшлі і сядзібу выставілі на продаж. Па інфармацыі «Еўрарадыё», аўкцыёны, на якіх прадаваўся комплекс ў 7 гектараў, ужо праводзіліся, але ўдзельнікаў не задаволіла стартавая цана — 2 мільярды беларускіх рублёў.

— Продаж комплексу ў вёсцы Краскі я лічу выдатнай падзеяй. Інакш ён бы развальваўся далей, — сказаў «Салідарнасці» старшыня Добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч.

— І не важна, што ўладальнікам стаў грамадзянін з Расіі. Якая розніца, адкуль гаспадар — з Захаду ці Усходу? Галоўнае, каб ён укладаў грошы ў рэстаўрацыю палаца. Цяпер Мінкульт і грамадскасць павінны адсочваць, каб ён выконваў неабходныя ўмовы.

Астаповіч таксама лічыць удалым матэрыяльны бок пагаднення, нягледзячы на тое, што першапачаткова палац хацелі прадаць за нашмат большую суму.

— Напрыканцы мінулага года па даручэнні Савета міністраў быў складзены спіс з 30 безгаспадарчых гісторыка-культурных каштоўнасцяў для продажу інвестарам. Яны могуць быць прададзеныя за адну базавую велічыню. У іх лік уваходзіў і палацава-паркавы комплекс у вёсцы Краскі. Так што Ваўкавыскаму райвыканкаму трэба паставіць помнік за тое, што яны не проста збылі палац з рук, а прадалі яго за 100 тысяч даляраў і прынеслі даход дзяржаўнай казне, — адзначыў ён.

Дарэчы, у складзены Мінкультам спіс з 30 аб’ектаў уваходзіць і яшчэ адзін архітэктурны помнік у Ваўкавыскім раёне — маёнтак у вёсцы Падароск.

— Пакуль нельга сказаць, што ў Беларусі ёсць тэндэнцыя па продажу архітэктурных помнікаў, што развальваюцца на вачах. Я ведаю толькі адзінкавыя выпадкі, напрыклад, у Пухавіцкім раёне прадпрымальнік за свае грошы паціху займаецца рэстаўрацыяй сядзібы, — сказаў Антон Астаповіч. — Але апошнія крокі дзяржавы, хоць яны і павінны былі быць зроблены яшчэ 10-15 гадоў таму, даюць надзею на светлую будучыню занядбаных помнікаў. Галоўнае, што складзены Мінкультам спіс з 30 аб’ектаў заўсёды можа быць пашыраны. Пры зацікаўленні прыватнікаў палацы і сядзібы набудуць новае жыццё з умовай прыстасавання іх пад турыстычныя аб’екты.

Читайте также
Обратите внимание