Наверх
Слоним
пасмурно
18 °C
Зельва
пасмурно
18 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
17 °C
Мосты
облачно с прояснениями
17 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
17 °C
Барановичи
пасмурно
17 °C
EUR 2.7493
USD 2.4332
RUB(100) 3.4017
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Органы апекі прыйшлі па сына Саннікава і Халіп

24 декабря 2010 14:57
Поделиться:
Пра гэта «Нашай ніве» паведаміў Уладзімір Халіп. «Сёння з жонкай стаялі ля ізалятара КДБ, каб перадаць пасылкі. Чаргу спынілі задоўга да нас. Людзі пачалі бунтаваць. Раптам раздаўся тэлефонны званок з дзіцячага садка, што да Данілы прыйшлі з органаў апекі», - паведамляе У.Халіп.

Ягоная жонка адразу кінулася да садка, а сам Халіп усё ж змог зрабіць перадачу ў няволю. Трохгадовы сын кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава і журналісткі Ірыны Халіп ходзіць у дзіцячы садок №26 на вуліцы Слясарнай.
Люцыне Халіп было прапанавана аформіць апякунства на ўнука. Органы апекі адзначылі сваю зацікаўленасць ў тым, каб дзіця выхоўвалася ў сям’і, паведамляе Радыё «Свабода».
Андрэй Саннікаў і Ірына Халіп, якія былі затрыманы 19 снежня на плошчы ў Мінску падчас мітынгу, знаходзяцца ў следчым ізалятары КДБ. Пакуль бацькі ў няволі, малое знаходзілася ў бабулі і дзядулі.
Па матэрыялах «Нашай Нівы» і «Радыё Свабода»

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание