Наверх
Слоним
пасмурно
18 °C
Зельва
пасмурно
18 °C
Волковыск
пасмурно
18 °C
Мосты
пасмурно
18 °C
Дятлово
пасмурно
18 °C
Барановичи
небольшой дождь
18 °C
EUR 2.7493
USD 2.4332
RUB(100) 3.4017
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

У Мінску затрымалі слонімцаў

24 декабря 2010 11:28
Поделиться:
У Мінску пасля мітынгу, які адбыўся вечарам 19 снежня, у дзень выбараў, былі затрыманы і два слонімцы, сябры Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі - Барыс Кучынскі і Іван Бедка. Гэта стала вядома са спісу затрыманых, які быў размешчаны ў Інтэрнэце. Нагадаем, што падчас акцыі апазіцыі ў Мінску было затрымана больш за 600 чалавек.

Наш карэспандэнт спрабаваў праз беларускіх і еўрапейскіх журналістаў даведацца пра Барыса Кучынскага і Івана Бедку больш падрабязней, але новай інфармацыі на 20 снежня не ўдалося атрымаць. Вядома толькі, што Барыс Кучынскі быў схоплены вечарам 19 снежня, а Іван Бедка — раніцай 20 снежня. Іх мабільныя тэлефоны маўчалі.  
Наш былы ўласны карэспандэнт па Мастоўскім раёне Язэп Палубятка, які быў збіты на плошчы, трапіў у шпіталь Мінска. Раніцай у аўторак наш карэспандэнт дазваніўся на мабільны тэлефон Язэпа Палубяткі, які сказаў, што падчас мітынгу ён атрымаў страсенне мазгоў, у яго моцна пашкоджана галава. Дактары яму наклалі восем швоў, і пад распіску ён пакінуў шпіталь.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание