Наверх
Слоним
пасмурно
7 °C
Зельва
пасмурно
7 °C
Волковыск
пасмурно
7 °C
Мосты
пасмурно
7 °C
Дятлово
пасмурно
7 °C
Барановичи
пасмурно
6 °C
EUR 2.383
USD 2.1986
RUB(100) 3.4651
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Ушанавалі гісторыю і традыцыі краіны

9 марта 2011 11:00
Поделиться:
На мінулым тыдні ў Жыровіцкім аграрна-тэхнічным каледжы прайшоў канцэрт мастацкай самадзейнасці абласнога этапу ў рамках рэспубліканскага фестываля-конкурсу “Арт-вакацыі”.

Сёлета ён праводзіўся пад дэвізам “Шануем гісторыю і традыцыі краіны — упэўнена крочым у будучыню!”. У рамках гэтай акцыі моладзь прафесійна-тэхнічных адукацыйных устаноў і сярэдняй спецыяльнай адукацыі паказвалі свае дасягненні ў мастацкай творчасці. Пры гэтым кірунак рабіўся на захаванне і адраджэнне гісторыка-культурнай спадчыны.  
Адным з найбольш цікавых было выступленне выхаванцаў Слонімскага  прафесійна-тэхнічнага каледжа сельскагаспадарчай вытворчасці.
Журы адзначыла арыгінальнасць ідэйна-тэматычнай задумкі сцэнарыя канцэртнай праграмы навучэнцаў. Яны выдзелілі навізну рэжысёрска-пастановачнага рашэння танцавальнага нумара “Вяскоўцы”, у якім аб’ядналіся элементы народнага танца, паркура, брэйка.
Шмат нумароў журы адабрала для выступлення ў абласным фестывалi, а потым, магчыма, і на фінальным канцэрце ў Мінску.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание