Наверх
Слоним
weather
0
Зельва
weather
0
Волковыск
weather
0
Мосты
weather
0
Дятлово
weather
0
Барановичи
weather
0
EUR 2.3903
USD 2.1064
RUB(100) 3.2768
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Чаго няма на Слонімшчыне

27 июля 2011 11:08
451
Поделиться:
Нядаўна давялося пабываць на журналісцкім семінары ў аграсядзібе “Марцінова гусь”, што ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці.

Аграсядзіба тая— былое гняздо мясцовага шляхецкага роду Янкоўскіх, якія да апошняй вайны валодалі 65 гектарамі зямлі навокал. Знаходзіцца сядзіба на адлегласці 400 метраў ад колішняга фальварка Люцынка пачынальніка новай беларускай літаратура Вінцэнта Дуніна-Марцынкевіча. Цяпер гэта месца ў вёсцы Малая Люцынка. Ад хаты пісьменніка застаўся толькі падмурак, стары склеп ды дубы вакол колішняй сядзібы, якім на выгляд даўно за 200 гадоў.
У 2006 годзе родавы маёнтак у нашчадкаў колішняй шляхты Янкоўскіх купіў доктар гістарычных навук Алесь Белы. Са сваёй жонкай Людмілай слынны гісторык, аўтар шматлікіх кніг і знаўца беларускіх страваў адбудаваў двухпавярховае шляхецкае жытло ў стылі 19 стагоддзя. Назвалі Белыя сваю аграсядзібу “Марцінова гусь” у гонар святога Марціна, патрона роду колішніх гаспадароў. А з іншага боку назва сямейнага прадпрыемства жартаўліва пераклікаецца з прозвішчам Дуніна-Марцынкевіча. Дарэчы, ад колішніх 65 гектараў зямлі цяперашнім уладальнікам фальварка ў законнае карыстанне перайшлі толькі 25 сотак вакол дома. Але ж месцы якія знакавыя вакол.
Пры дарозе з Ракава на Івянец, за 9 км ад Люцынкі, на могілках фальварка Тупальшчына знаходзіцца магіла Дуніна-Марцынкевіча з яго бронзавым бюстам. Побач на ўзгорку стаіць капліца, у якой у 1884 годзе адпявалі пісьменніка.
У радыюсе 8-10 км ад “Марціновай гусі” знаходзіцца Вялае — цэнтр колішняй паляўнічай гаспадаркі графаў Тышкевічаў, што ў савецкі час называлася Вялаўскім запаведнікам  — 1939 – 1951гг.
Гледзячы на руіны колішняга паляўнічага палацу апошняга з яго ўладальнікаў графа Бенедыкта Тышкевіча, цікава было паслухаць, як тут палявалі і балявалі, кахалі і ваявалі раней. Апавядальнік Алесь Белы цікавы, здольны і вельмі дасведчаны ў сваім прадмеце. А пакуль мы патраілі на месца графскай паляўнічай рэзідэнцыі, давялося прайсці па лясной дарозе і перайсці рэчку Іслач па навясным мосце. Месца тое — у пачатку Налібоцкай пушы.
Распрацаваны для турыстаў маршрут па знакавых мясцінах гісторык Алесь Белы назваў экамузеем з паэтычнай назвай “Брама ў Налібокі”.  
На Слонімшчыне таксама дастаткова знакавых мясцінаў. А прозвішчы якія: ад Сапегаў і Агінскіх — да Супруна і Лойкі.  Чаго пакуль няма ў нас, дык гэта такіх рупліўцаў Белых з іх сядзібай, якая гасцінна адчыняе дзверы беларусам і палякам, літоўцам і габрэям ды ўсім цікаўным да беларускай гісторыі людзям.

Читайте также
Обратите внимание