Наверх
Слоним
пасмурно
22 °C
Зельва
пасмурно
22 °C
Волковыск
пасмурно
20 °C
Мосты
пасмурно
20 °C
Дятлово
пасмурно
20 °C
Барановичи
пасмурно
21 °C
EUR 2.6487
USD 2.5195
RUB(100) 3.962
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 32 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

У Баранавічах дырэктар прадпрыемства спрабаваў знішчыць прафсаюз

14 декабря 2011 11:31
Поделиться:
Дырэктар баранавіцкага прадпрыемства «Аграспецтранс» спрабаваў прымусіць прафсаюз прадпрыемства спыніць сваю дзейнасць. 

Пракуратура Баранавічаў правяла па дадзеным факце праверку і выявіла шэраг парушэнняў, дапушчаных дырэктарам.
Пра тое, што дырэкцыя прадпрыемства спрабуе дамагчыся закрыцця прафсаюза, паведаміў старшыня Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў.
31 кастрычніка гэтага года дырэктар прадпрыемства паведаміў пра тое, што неабходна правесці пазачарговы сход прафсаюза, на парадак дня якога ён вынес пытанне пра закрыццё.
У Генпракуратуры распавялі, што дзеянні дырэктара насілі незаконных характар, паколькі правам склікаць пазачарговы сход можа толькі кіруючы орган прафсаюзнай арганізацыі, і то выключна па яго ўласнай ініцыятыве або па просьбе не менш чым адной траціны членаў прафсаюза.
Таксама ў пракуратуры сказалі, што дырэктар не меў права такім чынам падымаць пытанне наконт ліквідацыі прафсаюза.
Па выніку разгляду пракурор Баранавічаў вырашыў вынесці дырэктару ААТ «Аграспецтранс» афіцыйнае папярэджанне. Таксама пракуратура запатрабавала адмяніць распара-джэнне аб ліквідацыі прафсаюза.

Наш канал в Telegram