Наверх
Слоним
ясно
27 °C
Зельва
ясно
27 °C
Волковыск
ясно
26 °C
Мосты
ясно
26 °C
Дятлово
ясно
26 °C
Барановичи
ясно
26 °C
EUR 3.0068
USD 2.532
RUB(100) 3.4612
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Жыццё і праблемы маіх землякоў за польскім часам

14 декабря 2011 12:44
Поделиться:
Хто рана ўстае, таму Бог даеСялянства заўсёды было расслоеным. Былі багацейшыя і бяднейшыя. Залежала гэта не толькі ад колькасці ўласнай зямлі, але і ад працавітасці сям’і, умення гаспадарыць, здароўя гаспадароў, энергіі, ладу ў сям’і.Адны мелі добрых, дагле-джаных коней, выдатна апрацоўвалі і ўгнойвалі зямлю ды атрымлівалі высокія ўраджаі. Гэта давала магчымасць на сваіх кармах трымаць дзве-тры каровы з маладняком, свіней, авечак, свойскую птушку, мець дастаткова прадукцыі для сябе і на продаж. Многія нашы сяляне, у якіх было мала сваёй зямлі, бралі два-тры гектары зямлі ў арэнду ў памешчыка ці ў састарэлых гаспадароў, у якіх не было працаздольных членаў сям’і. У нас практыкавалася так званая арэнда “на трэці сноп”, калі 1/3 частка ўраджаю аддавалася ўладальніку зямлі.

Малазямельныя сяляне, у каго быў вольны час, хадзілі на сезонныя работы да памешчыка ці багацейшых гаспадароў: жанчыны — на жніво, копку бульбы, мужчыны — касіць ці на іншыя цяжкія работы. У апошнія гады ў памешчыка з’явіліся конныя жняяркі.
Магчымасць годна жыць давалася селяніну цяжкай фізічнай працай, калі не на сваёй, то на чужой зямлі. У той даўні польскі час у сялян не было ні трактароў, ні аўтамабіляў, ні сеялак, ні саджалак, ні капалак. Былі конская сіла і мускулы людзей.
Уставалі сяляне нават вясной і летам да ўсходу сонца. Некаторым прыходзілася пасвіць коней ноччу. З усходам сонца мужыкі выходзілі араць, каб да 10-11 гадзін, калі з’явяцца мухі і авадні, заараць паўгектара. Асабліва цяжка араць камяністае поле. Плуг выскоквае з баразны, і яго неабходна выцягваць назад, спыніўшы коней.
Касіць выходзілі таксама да сонца і ў 11 гадзін вярталіся замораныя на сняданак.
Цяжкай мужыцкай працай быў абмалот снапоў. Малацілі цапамі ў першай палове зімы, пры марозным надвор’і, заўсёды распранутымі да кашулі.
У жанчын, акрамя штодзённых клопатаў на кухні і догляду жывёлы, было таксама шмат працы ў полі. Жанчыны вазілі і растрасалі гной, палолі лён, даглядалі агароды. Самай цяжкай працай было жніво сярпамі. Гэтая праца — нагнуўшыся, на працягу 14-16 гадзін — забірала апошнія сілы. Увечары ўжо цяжка было дайсці дадому. Жалі і бабулі, і падлеткі. Бралі з сабой у поле ежу, каб падсілкавацца, і шмат вады, бо мучыла смага.
Амаль ва ўсіх пажылых людзей з тых даўніх часоў, калі жалі сярпамі, засталіся на пальцах-мезенцах левых рук шрамы ад парэзаў сярпамі.
У той час у сялян, нават адносна заможных, не было магчымасці купляць усё адзенне ў магазінах. Значную частку вопраткі, бялізны шылі з тканін свайго вырабу — льняных і ваўняных. Сыравінай для вырабу тканін былі воўна, настрыжаная са сваіх авечак, ды льновалакно.
З ільном жанчыны працавалі практычна цэлы год. Вясной лён сеялі, затым палолі. Летам лён рвалі, абмалочвалі, слалі трасту на балоце на вылежку. Потым праз пяць-шэсць тыдняў паднімалі, звозілі дамоў. Позняй восенню трасту падсушвалі на печы ці ў печы, церлі на церніцах і ўжо атрымлівалі грубае валакно. Потым чакала апрацоўка так званымі трапачамі і на спецыяльных шчотках, пакуль аддзеліцца найбольш якаснае доўгае і тонкае валакно ад другасортнага — валу. 
Лепшае валакно доўгімі зімовымі ранкамі і вечарамі жанчыны, дзяўчаты пралі на ніткі на верацёны ці калаўроткамі на шпулькі. Каб не было сумна і каб менш трацілася газы на асвятленне, жанчыны часта сходзіліся з кудзеляй у адной хаце, як тады казалі, на вячоркі. 
Затым дома ніткі перамотвалі ў маткі, пры неабходнасці іх фарбавалі, сушылі, перамотвалі ў клубкі ды выконвалі іншыя аперацыі з ніткамі, пакуль з іх на дамашніх кроснах не вытыкалі тканіны розныя і рознага прызначэння — на бялізну, верхняе адзенне, ручнікі, мяшкі, настольніцы, коўдры і пакрывалы самых розных узораў — сапраўдныя мастацкія творы.
Мамы і бабулі настойліва і ўмела прывучалі маладых дзяўчынак да гэтай складанай творчай працы.
Набытыя сялянамі за доўгі час гаспадарання на сваёй зямлі духоўныя і маральныя каштоўнасці — працавітасць, энергія, настойлівасць, сумленнасць у адносінах з блізкімі, любоў да прыроды, вера ў Бога — перадаваліся ў спадчыну дзецям і ўнукам.

Наш канал в Telegram