На гэты тэрмін ён будзе мець абмежаванні ў спатканнях, перадачах і тэлефанаваннях.
Суд над экс-кандыдатам у прэзідэнты прайшоў 12 студзеня ў Шклоўскай калоніі. На паседжанні разглядалі ініцыятыву адміністрацыі ўзмацніць рэжым адбывання пакарання для экс-кандыдата ў прэзідэнты. Згодна з меркаваннем турэмшчыкаў, Мікалай Статкевіч не стаў на шлях выпраўлення. А таму заслужыў пераводу ў больш жорсткія умовы — крытую турму.
Нагадаем, што вясной мінулага года суд прызнаў экс-кандыдата ў прэзідэнты вінаватым у арганізацыі масавых беспарадкаў і прыгаварыў да шасці гадоў калоніі. Юрысты кажуць, што новы прысуд не азначае, што ён будзе дададзены да ранейшага. Проста на тры гады змяняецца рэжым і месца ўтрымання палітвязня. Са шклоўскай калоніі яго перавядуць у спецтурму №4 у Магілёў.