Наверх
Слоним
пасмурно
20 °C
Зельва
пасмурно
20 °C
Волковыск
пасмурно
19 °C
Мосты
пасмурно
21 °C
Дятлово
пасмурно
21 °C
Барановичи
небольшая облачность
19 °C
EUR 2.5136
USD 3.9771
RUB(100) 2.8354
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

У Гродне затрыманы журналісты і пікітоўшчыкі

1 июня 2012 12:38
Поделиться:
Аб 11-й гадзіне 1 чэрвеня каля Гродзенскага гарвыканкама павінна была адбыцца несанкцыянаваная акцыя не прызнанага ўладамі Саюза палякаў на Беларусі супраць русіфікацыі адзінай у Гродне польскай школы.

Перад пачаткам акцыі былі затрыманыя журналісты Андрэй Пачобут і Ян Роман, паведамляе Радыё Свабода. Яны знаходзяцца ў міліцыі Ленінскага раёна Гродна.

У пікеце ўдзельнічалі з паўсотні чалавек. Яны разгарнулі плакат «Не аддамо польскую школу» у абарону 36-й школы. Міліцыянты затрымалі 10 чалавек. Іх павезлі ў аўтобусе ў невядомым накірунку.

Нагадаем, у пятніцу ў Гродне адкрываецца IX Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур. Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне яго ўдзельнікам, дзе адзначыў наступнае:

— Грамадзянскі мір і згода, непрымальнасць любых форм дыскрымінацыі і варожасці на этнічнай глебе з’яўляюцца найвялікшымі духоўнымі каштоўнасцямі краіны.

Наш канал в Telegram