Наверх
Слоним
weather
0
Зельва
weather
0
Волковыск
weather
0
Мосты
weather
0
Дятлово
weather
0
Барановичи
weather
0
EUR 2.3951
USD 2.1163
RUB(100) 3.2945
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Сланімчанка заплаціла ў аўтобусе штраф, паказаўшы кантралёрам… праязны

13 июня 2012 12:41
518
Поделиться:
Сланімчанка Вера Мікалаеўна, назавем яе так, ехала ў суботу, 9 чэрвеня, на аўтобусе №3 у бальніцу да хворай ўнучкі. Калі ў аўтобус на Савецкай вуліцы зайшлі кантралёры, спакойна паказала ім праязны, што дзейнічае на экспрэс-маршрутах і звычайных гарадскіх аўтобусах. Аднак кантралёры не сталі прымаць да ўвагі яе праязны, матывуючы тым, што на ім напісана «Праязны білет у аўтобусах загарадных зносін», і прапанавалі жанчыне заплаціць штраф.

Крыху паабураўшыся ды падумаўшы спрадвечнае беларускае: «А можа, так і трэба?» — жанчына заплаціла кантралёрам 20 тысяч рублёў штрафу.
—Вядома, і кандуктарка, можа, не ведала, што гэтыя праязныя дзейнічаюць на звычайных аўтобусах, бо нядаўна працуе, і шафёр, і тыя самыя кантралёры, бо, як я зразумела, яны былі з Ваўкавыска, — старалася апраўдаць субяседніца ў размове з карэспандэнтам «ГС» недасведчанасць тых, па чыёй віне яна мусіла сплаціць штраф. — Але ж кіраўніцтва аўтапарка павінна праінфармаваць сваіх работнікаў ды кантралёраў наконт праязных? — не то пыталася, не то сцвярджала Вера Мікалаеўна.
Да гонару аўтапарка пасля тэлефанавання яго кіраўніцтву паводле інцыдэнту з праязным на прыпынку ў Альбярціне з’явіўся шматок паперы з аб’явай, згодна з якой жанчыну, што заплаціла штраф, запрашалі прыйсці ў аўтапарк з квітанцыяй.
У панядзелак Вера Мікалаеўна адпрасілася з працы і прыйшла ў аўтапарк з надзеяй, што інцыдэнт будзе вычарпаны. Але там у яе забралі квітанцыю, папрасілі пакінуць адрас і тэлефон і… сказалі пачакаць, пакуль 20 тысяч перашлюць ваўкавыскія кантралёры.
—Аддала за праязны 61 500 рублёў, заплаціла 20 тысяч штрафу, адпрасілася адзін раз з працы, дык мне што, яшчэ раз прыйдзецца адпрошвацца? Добра, што яшчэ саму не паслалі ў Ваўкавыск па тыя грошы, — рэзюмуе субяседніца.
Карэспандэнт патэлефанавала выканаўцы абавязкаў дырэктара аўтапарка №3 Валянціне Жук і папрасіла пракаментаваць сітуацыю.
—Жанчына сапраўды мела права праезду па гэтым праязным. І вельмі шкада, што яна не пакінула свайго адрасу і тэлефона, — адказала Валянціна Уладзіміраўна. — А што да кантралёраў “Гроднааблаўтатранса”, то да іх праверак мы не маем ніякіх адносін, — патлумачыла субяседніца.
Гэтая сітуацыя падаецца амаль анекдатычнай, і ўсё гэта сапраўды выглядала б смешна, калі б не было так сумна.

Читайте также
Обратите внимание