Наверх
EUR 2.3167
USD 2.0351
RUB(100) 3.2525
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Інак Мікалай: “…НЕ НАДТА СВАБОДНА Ў ГЭТАЙ “СВАБОДЗЕ”…”

27 февраля 2013 10:13
151
Поделиться:
Ад рэдакцыіСёння мы друкуем артыкул героя інтэрв’ю на “Радыё Свабода” паэта Зніча (інака Мікалая) як працяг гутаркі на тэмы, якія, як аказалася, хвалююць нашых чытачоў. Нагадаем, што інтэрв’ю са Знічам мы перадрукавалі з сайта “Радыё Свабода” ў “ГС” №8 ад 13 лютага без ніякіх са свайго боку рэдактарскіх правак.

3 лютага 2013 года мой даўні сябар-паэт прыехаў у Жыровічы, і мы зрабілі паўгадзінны аўдыязапіс нашай размовы.
5 лютага 15-хвілінны фрагмент гэтага запісу трапіў у эфір і на сайт “Радыё Свабода”, а 13 лютага тэкст гэтага фрагменту быў надрукаваны ў “Газеце Слонімскай”. Ён спарадзіў супярэчлівае рэха. А часам — і непаразуменне.
Мушу патлумачыць і сябрам, і апанентам некаторыя істотныя моманты.
Праваслаўная Беларусь пакрытая колерамі Хрыстовай Плашчаніцы — белы кужаль з крывавым адбіткам Богачалавека — ключавы вобраз паэзіі Зніча (пачынаючы з 70-х гг. мінулага стагоддзя) і самая істотная графічная выява на вокладках яго апошніх паэтычных зборнікаў.
Гэтым вобразам — і раней, і цяпер — я імкнуся мяцежныя жарсці некаторых маіх суайчыннікаў і сяброў, за духоўны стан якіх адчуваю адказнасць перад Богам і людзьмі, скіраваць на шлях пакаяння, хрысціянскага падзвіжніцтва, засцерагчы іх ад спакусы сэкулярызаванага інтылігенцкага гераізму, які спарадзіў столькі гістарычных трагедый. І, галоўнае, паклікаць усіх нас усвядоміць найстрашнейшы наш грэх перад Богам — масавае чвартаванне дзетак у матчыным улонні (пасля Вялікай Айчыннай вайны такім чынам было закатавана больш за 50 мільёнаў беларусаў), далікатна ўпісанае ў нашу маральна-прававую сістэму як права чалавека на “перапыненне цяжарнасці”, на “ўзнаўленне менструальнага цыкла”… Гэты грэх пераўзыхо-дзіць усе грахі папярэдняй гісторыі, разам узятыя…
Што “тройкі” ГУЛАГу ў параўнанні з нашымі “тройкамі” (бацька — маці — лекар з пятлёй), у якія ператварыўся ледзьве на ўвесь наш народ і якія няўпынна чвартуюць ва ЎЛОННІ ўласных дзетак?!
Гэтая сэнсавая, пакаянная сарцавіна майго аўдыяслова была адкінута — а ў рэдакцыйнай назве газетнай публікацыі вялікімі літарамі пастаўлены акцэнт — ВЯРТАННЕ СЦЯГУ… які мы ўтапілі ў крыві нашых немаўлятак…
Такі рэдактарскі “разварот” майго аўдыяслова — без ведама і згоды аўтара — разглядаю як парушэнне інфармацыйнай этыкі. Аб’ектыўна ён скіраваны і супраць Царквы, і супраць дзяржавы — бо нацэльвае сэрцы не на пакаянне і ўласнае выпраўленне, а на патрабаванні, на ЗМАГАННЕ, на распальванне настрояў, на працяг перманентнай анты-хрыставай рэвалюцыі — за свабоду чалавека ад Запаветаў Божых…

P.S. 
МУЖАМ і ЖЭНАМ
…ёсць “ціхая” у Вечны 
сышлі акіян,
ў свеце вайна, 
распяцце ва ўлонні
з якой — з сямі — ўкусіўшы…
шэсць не вяртаюцца… 
…брат — белы, гаворка мая 
бацькамі вядзецца яна… 
без лірыкі й без прыўкрасаў…
і мала хто думае у кнізе 
Чырвонай — сям’я 
каяцца… і ўся наша 
белая раса… 
…сем-я — 
што ў нас нормай была 
Гасподзь дапаможа
на самым пачатку ХХ-га — 
паўстаць…
ў Чырвоную кнігу сышла… і зноў будзе з Пастырам
цяпер — адзін статак… 
і… тры дзесятыя… 
— Мір В а м !.. — 
…мільярд
Свята-Рускіх Славян… 
— будзем гэтак вітаць
Вялікіх-… і Белых-… 
пасланых у с в е т 
і Кіеўскіх-… 
— н е м а ў л я т а к…
ЗНІЧ

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание