Наверх
Слоним
небольшая облачность
14 °C
Зельва
небольшая облачность
14 °C
Волковыск
ясно
13 °C
Мосты
ясно
13 °C
Дятлово
ясно
13 °C
Барановичи
переменная облачность
13 °C
EUR 2.5002
USD 3.9453
RUB(100) 2.9122
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Жанчыны геніяў

20 марта 2013 11:05
Поделиться:
Ніводная генію не нарадзіла —Ні Ўладзіслава, ні Валянціна,Бо геній зашмат піў і паліў,Таксама і ў іншым прычына.

Малады знакаміты кніжнік Максім
Заставаўся наогул да скону адзін,
У светлым краі ля сіняй бухты 
Свой згадваў “Вянок” ён з друкарні Кухты.

А ў наш ужо час, як дурны са ступай,
З Максімавым дзённікам розныя дупы
Носяцца, кажуць: “Глядзі, інтымны!” —
Хоць почырк зусім неразборлівы, дымны.

…Трох геніяў тут узгадаў я бяздзетных,
Што жылі і тварылі з душою раздзетай.
Ды камень не кіну я ў іхніх жанчын —
У іх быў дзіцёнак вялікі, адзін!

Ледзяшы
Тут край замёрзлых сэрцаў…
Сяргей Вераціла

Цячэ і з неба, і з душы —
Гарэлка слёз не сушыць.
Пасля звісаюць ледзяшы,
Каб іх ламаць і трушчыць.
Звісаюць з даху да зямлі,
З душы вылазяць вонкі
Такія спраўныя камлі
З канцом, як у іголкі.

Дзяўчынка ў мамы просіць: “Дай!
Дастань лядзяш мне з даху!”
Сама ж хапаецца за край,
Не ведаючы страху,
Ірве, і глыба з вышыні
Ужо ляціць да долу,
І не паспець тады ані
Ахоўніку Анёлу,
Калі б не маці. Бо дачку
Другой рукою цягне
З-пад лёду, што крыху ў баку
Пад ногі бомбай гахне.

Растопіцца заўжды лядзяш,
І будзе дзе сагрэцца,
Калі крок небяспечны наш
Вартуюць любых сэрцы
У краі, які быў і ёсць
Нам мілым да магілы,
Дзе гаспадар ты, а не госць,
Пад родным небасхілам.

Наш канал в Telegram