Наверх
Слоним
weather
0
Зельва
weather
0
Волковыск
weather
-1
Мосты
weather
-1
Дятлово
weather
-1
Барановичи
weather
-1
EUR 2.4349
USD 2.1455
RUB(100) 3.261
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Навіны Мастоўшчыны

24 апреля 2013 10:59
80
Поделиться:
Дзе пераначаваць прыезджамуУ нядаўні час гасцініца “Масты” была незапатрабавана кліентамі.

Пуставалі нават тыя нумары, дзе кароткачасова спыняўся Прэзідэнт РБ Аляксандр Лукашэнка і яго ахова падчас правядзення ў Мастах агульнанацыянальнага свята хлебаробаў “Дажынкі”. 
Нумары на першым паверсе былі здадзены ў арэнду камерсантам. Прыватная кавярня з правага боку будынка займела асобны ўваход. 
Аднак апошнім часам у горад сталі прыязджаць брыгады камандзіраваных рабочых. Гатэль належыць жылкамунгасу, і пасля рамонту якасць абслугоўвання палепшылася, але колькасць месцаў пражывання пастаяльцаў зменшылася. Таму там зараз могуць пасяліцца асобы ў асноўным па рэкамендацыі ці сябры чарговай праверачнай камісіі вышэйшых інстанцый. Усе астатнія наведвальнікі Мастоў могуць знайсці сабе прытулак у непрыгодным для пражывання інтэрнаце на вуліцы Валковіча, на Кальцавой у інтэрнаце МПМК-155 альбо ў інтэрнаце на Зялёнай, якім валодае мясцовая аграпрамтэхніка.
Трагедыя ў рэстаране
У рэстаране “Кронан” адбылася п’яная разборка са смяротным зыходам.
Адзін з наведвальнікаў ударыў свайго апанента ў твар так, што той упаў на прыступкі. Падняцца трыццацігадовы К. больш не змог. Пацярпелы памёр на месцы. 
Прычыны здарэння высвятляе следства. Гэта ўжо другое забойства на Мастоўшчыне ад пачатку года.
Пагрэўся на печы
У Мастоўскае ТМА з адной з вёсак раёна паступіў пацыент 1939 года нараджэння з апёкамі каленяў. 
Па яго сцверджанні, апёкі ён атрымаў, калі залез пагрэцца на печ. 
На працягу двух тыдняў мясцовыя медыкі лячылі вынікі таго прагравання.
Каму спатрэбіўся панскі дом
Закінуты і нікому непатрэбны амаль дваццаць гадоў будынак памешчыка сярэдняй рукі Каландая ў вёсцы Малыя Сцяпанішкі цяпер зноў стаў запатрабаваны. 
У будынку доўгі час знаходзілася мастоўская школа №4. Цяпер у доме распачалася рэканструкцыя. Знутры ён займее іншы выгляд. На першым паверсе паўстане сучасная кухня, сталовая, банкетная зала. На другім паверсе размесцяцца тры гасцінічныя нумары. 
На якіх умовах і хто без правядзення галоснага тэндару завалодаў дзяржаўнай маёмасцю, простым грамадзянам не вядома. Хто зможа дазволіць сабе заказаць банкет і нумары ў доме былога ўладальніка, можна толькі здагадвацца. 
З аховай прыроды не жартуюць
За мінулы год і першы квартал 2013-га толькі за парушэнне правілаў рыбалоўства прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці 29 грамадзян.
Большасць пакараных лавілі рыбу сеткамі. Акрамя таго, шэсць мастаўлян прыцягнуты да крымінальнай адказнасці за лоўлю рыбы сеткамі падчас нерасту. 
За гэты ж перыяд 16 чалавек займелі адміністрацыйнае пакаранне за незаконнае паляванне. Не абышлося тут і без крыміналу. Мастаўлянін К., маючы паляўнічы білет, лавіў дзічыну металёвымі петлямі, прымушаючы яе пакутліва паміраць. За гэта суд пакараў яго штрафам у 25 базавых адзінак. За падобнае незаконнае паляванне, ахвяраю якога стала маладая казуля, жыхар вёскі Навінка Ш. атрымаў штраф памерам у 6 500 000 рублёў.
За незаконную лоўлю рыбы і паляванне паводле Адміністрацыйнага кодэксу можна атрымаць пакаранне да 50 базавых адзінак, паводле Крымінальнага — да шасці гадоў зняволення.
Феерверк «удаўся»
Днямі ў дзесяць гадзінаў вечара машына РАНС выехала на тушэнне пажару. У вёсцы Сухінічы гарэў хлеў. 
Пасля прыбыцця на месца выратавальнікі пабачылі, што загарэлася страха будынка. Пажар быў ліквідаваны хутка, але, акрамя страхі, агонь пашкодзіў сцены пуні ды згарэла сена, якое там захоўвалася.
Па першапачатковай версіі, прычынай пажару стаў запушчаны побач феерверк.

Комментарии