Наверх
Слоним
weather
0
Зельва
weather
0
Волковыск
weather
1
Мосты
weather
1
Дятлово
weather
1
Барановичи
weather
0
EUR 2.4349
USD 2.1455
RUB(100) 3.261
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Навіны Мастоўшчыны

1 мая 2013 11:45
399
Поделиться:
Каханне патрабуе ахвярыТое засведчыла нядаўняе здарэнне на Мастоўшчыне.

63-гадовы мужчына збіў сваю 29-гадовую сужыцельку, а потым замардаваў яе да смерці. 
Абставіны здарэння высвятляе следства. 
У вобласці мастаўлянка — двухсоттысячніца
Ірына Караедава, якая нядаўна засялілася ў адну з кватэр новапабудаваных дамоў Мастоў, нечакана для сябе атрымала яшчэ адну прыемную навіну — займела статус юбіляра.
Падключыўшыся да інтэрнэту, жанчына стала двухсоттысячным абанентам у вобласці гандлёвай маркі хуткадаступнага інтэрнэту Белтэлекама byfly. Ганаровы дыплом карыстальніка інтэрнэту, падарунак ад фірмы ды букет кветак з гэтай нагоды ўручыў ёй кіраўнік раённага вузла электрасувязі Валерый Грамадка. Да заслугі гэтага самага маладога кіраўніка арганізацыі на Мастоўшчыне варта аднесці і тое, што за апошнія некалькі гадоў колькасць карыстальнікаў byfly ў раёне неўзабаве дасягне шасці тысяч. 
Улада займела новы брэнд паказухі
Зроблена гэта на чалавечай трагедыі, якая адбылася 40 гадоў таму ля вёскі Дашкаўцы. 
19 красавіка 1973 года там пацярпеў аварыю ваенны самалёт вайсковага авіяпалка са Шчучына. Падчас здарэння загінулі капітан Вілігура і старшы лейтэнант Бокаў.
У той час намаганнямі жыхароў вёскі і за сродкі тагачаснага калгаса “Нёман” побач з месцам трагедыі ўсталявалі помнік, а імёнамі пакутнікаў назвалі галоўныя вуліцы населенага пункта. 
Да таго ўсе ўлады, пачынаючы ад тых часоў і да сёння, не праяўлялі цікавасці да помніка і абыходзілі моўчкі факт тае трагедыі ды геройства членаў экіпажа, якія ўласным жыццём уратавалі жыццё вяскоўцаў. Усё прайшло па сцэнары: здарэнне адбылося, забудзьце, ці, як спявае ў сваім шлягеры бард Віктар Шалкевіч: “Труну спусцілі ў яму, закапалі і пайшлі”. 
Не адбылося б таго ўшанавання і цяпер, каб не артыкул пра тое здарэнне ў рэспубліканскім друку год таму. Там быў упамянуты факт здарэння і паслужны спіс герояў. 
Ушанаванне было пампезным, не такім, якое раней праводзілі жыхары вёскі. Шчыра адслужыў малебен аб героях і адначасова ахвярах святар Пескаўскай царквы айцец Віктар. Надалей прызначаныя вядучыя казалі завучаныя па паперцы посныя словы пра мужнасць і гераізм тым, хто пра гэты выпадак пачуў упершыню, як ідэолаг раёна Яраш ды раённы камісар Багдановіч. Паколькі вёска выміраючая і дзяцей няма, то для патрыятычна-выхаваўчай працы прывезлі піянераў з суседніх школ.

P.S. Ад аўтара 
Пісаць пра трагедыю ад шчырага сэрца цяжка. Я быў сведкам таго здарэння і неўзабаве распавяду, што пабачыў 40 гадоў таму.

Читайте также
Обратите внимание