Наверх
Слоним
weather
0
Зельва
weather
0
Волковыск
weather
4
Мосты
weather
4
Дятлово
weather
4
Барановичи
weather
3
EUR 2.4432
USD 2.1666
RUB(100) 3.2497
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Сістэма супраць партыйнага доктара Івана Шэгі і яго пацыентаў

3 июня 2013 15:05
1331
Поделиться:
Днямі траўматолаг Слонімскай цэнтральнай раённай бальніцы Іван Шэга атрымаў ад галоўнага ўрача Юрыя Пяцельскага афіцыйнае паведамленне пра хуткае звальненне.

Івану Шэгу сёлета споўнілася 60 гадоў, 30 з якіх ён адпрацаваў у Слонімскай раённай бальніцы. Вопытны доктар, спецыяліст вышэйшай катэгорыі, Іван Шэга не збіраўся адседжвацца на пенсіі без працы. Тым больш што ў Слоніме не хапае не тое што спецыялістаў такога класа, а наогул шмат якіх дактароў, у тым ліку траўматолагаў, а доктар Іван Шэга яшчэ поўны сіл і энергіі папрацаваць на ніве аховы здароўя.  Таму яшчэ перад яго 60-годдзем, у красавіку, той жа галоўны ўрач бальніцы даслаў Івану Шэгу ліст з паведамленнем, што кантракт з ім працягваецца яшчэ на 1 год: з 28 чэрвеня 2013-га да 27 чэрвеня 2014 года. А тут, 27 траўня — новае пасланне з адмовай.

Адразу згадваецца, што Іван Шэга не толькі добры доктар, але і сябра Партыі БНФ, колішні дэпутат гарадскога Савета дэпутатаў, кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, ініцыятар шматлікіх грамадскіх ініцыятыў і акцый. А да ўсяго яшчэ і аўтар пэўных прапаноў па рэфармаванні сістэмы аховы здароўя ў краіне.

Нязручны чалавек Шэга для сённяшняй улады, калі коратка. Яе ж адэпты, напэўна, усклікнуць: добра, што да пенсіі далі дапрацаваць! А вось пацыенты доктара Івана Шэгі ўжо пачалі збор подпісаў у яго падтрымку з патрабаваннем пакінуць Шэгу на працы. На час, калі пішуцца гэтыя радкі, было ўжо сабрана і адпраўлена па адрасах 250 подпісаў. Збор подпісаў працягваецца.

Тым часам грамадскія актывісты рыхтуюцца правесці ў цэнтры Слоніма 27 чэрвеня пікет у падтрымку Івана Шэгі. Слонімцы Іван Бедка і Віктар Марчык ужо падалі заяўку на яго правядзенне ў райвыканкам.

Як будуць разгортвацца падзеі вакол працоўнага кантракта доктара Шэгі, пераможа тут здаровы сэнс ці ўсё застанецца як ёсць, а пацыенты — без свайго доктара, мы будзем пісаць у бліжэйшы час.

[<a href=»//storify.com/GsBy/story-121″ target=»_blank»>View the story «Сістэма супраць партыйнага доктара Івана Шэгі і яго пацыентаў» on Storify</a>]

Фота з архіва “ГС”

Комментарии