Наверх
Слоним
weather
0
Зельва
weather
0
Волковыск
weather
4
Мосты
weather
4
Дятлово
weather
4
Барановичи
weather
3
EUR 2.4436
USD 2.1679
RUB(100) 3.2519
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Парадоксы рэчаіснасці: горшыя ці лепшыя?

12 июня 2013 11:02
189
Поделиться:
Па выніках штогадовага абласнога конкурсу “Лепшы кіраўнік года” ў намінацыі “Лепшы кіраўнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі” стаў дырэктар Мастоўскага РУП ЖКГ Сяргей Фралоў.

Такое ўшанаванне ён займеў другі раз за апошнія гады. Цяпер у атрыманні дыплома яму паспрыяў праект ЕС ПРААН у межах захавання навакольнага асяроддзя, які апрабуецца на Мастоўшчыне ды знаходзіцца на стадыі завяршэння. 
У межах таго праекта ЖКГ атрымала тэхніку для абслугоўвання аб’ектаў свайго гаспадарання, ёмістасці для раздзельнага збірання бытавых адыходаў, нават біякампосцеры для перапрацоўкі бытавых адыходаў ва ўгнаенне для прыватнага сектара. 
Што да ёмістасцей, то яны маюць значныя памеры і ЖКГ не падрыхтавалася да іх размяшчэння. Таму кантэйнеры ўстанавілі паўсюдна ў горадзе побач з былымі: на газонах, тратуарах ды праезджых частках вуліц прыдваровых тэрыторый. Гэта ўсё псуе выгляд і замінае руху аўтатранспарту. 
Не адпрацаваны новы графік вывазу смецця, і таму яно днямі валяецца ля перапоўненых кантэйнераў ды становіцца прадметам абследавання сабак, катоў, пацукоў і птушак. 
Але людзей хвалюе не толькі гэта. Яны не могуць уцяміць: з якой нагоды Сяргей Фралоў атрымаў дыплом лепшага кіраўніка і хто паспрыяў таму, бо на час уганаравання былі ўжо вядомы вынікі праверкі гаспадарчай дзейнасці арганізацыі за 2011-2012 гады. Камітэт дзяржаўнага кантролю па Гродзенскай вобласці падчас яе выявіў цэлы букет фактаў не толькі элементарнай безгаспадарнасці. 
Сярод іх нерацыянальнае выкарыстанне паліўна-энергетычных рэсурсаў. За гэты перыяд перарасход электраэнергіі склаў 278,8 кВт/г коштам 282 млн. рублёў. Зверхнарматыўныя страты цеплавой энергіі пры транспарціроўцы па шасці кацельных сягаюць 519,89 Гкал, што ў грашовым эквіваленце складае 217,8 млн. руб. 
Усё тое беспадстаўна было аднесена на сабекошт вытворчасці і рэалізацыю цеплавой энергіі. Гэта стала падставаў зніжэння падаткаабкладальнай базы, папросту кажучы, ухіленне ад выплаты падаткаў. 
Завышэнне сабекошту вытворчасці і рэалізацыі энергіі стала прычынай завышэння (лішняе атрыманне) падлягаючых вяртанню субсідый з раённага бюджэту на вяртанне страт за рэалізацыю насельніцтву па ацяпленні і гарачым водазабеспячэнні па фіксаваным тарыфе на суму 138,2 млн. руб. Прадпрыемства вымушана было вярнуць у бюджэт раёна лішкі атрыманых грошай з улікам працэнтаў агулам 171,3 млн. руб. 
Прадпрыемства не ў поўным аб’ёме правяло работы па замене трубаў на зношаных участках цеплавой сеткі, бо выдзеленыя з бюджэту грошы на іх закупы скарыстаны ў іншых мэтах. Аднак у дзяржстат прадпрыемства падало справаздачу, што ўсе работы цалкам выкананы. 
Праверка таксама паказала, што праведзена даацэнка кошту замененых участкаў труб на суму не ўлічаных раней страт на 17,4 млн. руб. з унясеннем адпаведных зменаў у картачкі уліку асноўных сродкаў. У 2012 годзе няправільна праведзена інвентарызацыя цеплавых сетах. Адхіленне ад бухгалтарскіх дадзеных склала 41,5 км. На момант праверкі ЖКГ своечасова не пагасіла крэдыты і працэнты па іх. Запазычанасць склала 5,1 млрд. руб. і была сплачана падчас праверкі. 
У Камітэце дзяржкантролю разглядаецца пытанне наконт прымянення адміністрацыйных пакаранняў да службовых асобаў, якія дапусцілі парушэнні.
Фралоў пасля атрымання дыплома заявіў наступнае: “… задаволены, што ўлады бачаць і дастойна адзначаюць нашы справы”.

Комментарии