Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
21 °C
Зельва
облачно с прояснениями
21 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
21 °C
Мосты
облачно с прояснениями
21 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
21 °C
Барановичи
переменная облачность
20 °C
EUR 2.5136
USD 3.9771
RUB(100) 2.8354
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Ну і каму зрабіла горш?

18 сентября 2013 12:06
Поделиться:
Лідскі аўтавакзал. На пасадачнай пляцоўцы сабралася шмат людзей: вось-вось павінны падаць аўтобус Ліда — Слонім.

Амаль палову лаўкі займаюць два вялікія цэлафанавыя пакеты. Іх гаспадыня — пажылая кабета — стаіць побач.
—А лаўкі не для багажу, а для таго, каб людзі на іх маглі сесці, — робіць заўвагу той кабеце нейкая маладзіца з дзіцём.
—Сядай ужо! — гнеўна буркнула пажылая і, схапіўшы пакеты, бразнула іх аб асфальт. У адным з іх нешта дзынкнула, відаць, пабіўся шкляны посуд. Добра, калі парожні.
—Зазвярэеце, мабыць, калі не пасядзіце! — мовіла яна ўжо да ўсіх, хто стаяў на пляцоўцы. Ніхто не абазваўся.
Ну, і навошта было злавацца, можна сказаць, на пустым месцы? Сапсавала настрой сабе, маладзіцу пакрыўдзіла… Прыкра.

Сітуацыя, аднак…
Дзятлаўскі рынак. Да машыны з жывой рыбай выстраілася чарга. Да яе падышла кабета з роварам і хацела пацікавіцца, якая рыба і колькі каштуе. Не паспелі ёй адказаць, як жанчына з чаргі, разлічыўшыся за тавар, пачала адыходзіць, але, ступіўшы назад, наткнулася на ровар і пачала падаць. Гаспадыня ровара разам са сваім транспартным сродкам таксама пачала падаць і навалілася яшчэ на адну, што таксама падышла пацікавіцца. Яна трымала ў руках доўгі карніз і ледзь не стукнула ім па твары маладзіцу, якая праходзіла міма.
Павінен быў спрацаваць прынцып даміно, але чамусьці не спрацаваў, і ўсе ўтрымаліся на нагах, хоць і зніякавелі ад нечаканасці.
—Ну, зараз пачнецца дыспут на тэму “Хто вінаваты?”, — кажа мая знаёмая. 
Але яна не ўгадала. Замест таго, каб высвятляць адносіны, жанчыны з “даміно” раптам дружна засмяяліся. Ды так весела, што ўсім, хто гэта бачыў, таксама стала смешна.
А я падумала, як добра было б, каб так вырашаліся ўсе сітуацыі, каб мы былі больш добразычлівымі і лагоднымі ў адносінах адзін да другога.

Наш канал в Telegram