Наверх
Слоним
weather
0
Зельва
weather
0
Волковыск
weather
0
Мосты
weather
0
Дятлово
weather
0
Барановичи
weather
0
EUR 2.3951
USD 2.1163
RUB(100) 3.2945
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Сем жыхарак Гродзенскай вобласці сталі лаўрэатамі абласнога конкурсу «Жанчына года»

10 марта 2014 17:27
997
Поделиться:
На мінулым тыдні сем жыхарак Гродзенскай вобласці сталі лаўрэатамі абласнога конкурсу «Жанчына года», паведамляе сайт Гродзенскага аблвыканкама.

У Гродне пераможцы атрымалі дыпломы і падарункі падчас урачыстага прыёму, які арганізаваў губернатар Гродзенскай вобласці Уладзімір Краўцоў з нагоды Міжнароднага дня жанчын.

З губернатарам сустракаліся каля 30 жыхарак вобласці, сярод якіх — ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, героі працы, старшыні грамадскіх арганізацый, кіраўнікі прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, педагогі, урачы, шматдзетныя маці.

Па выніках абласнога конкурсу «Жанчына года» ў намінацыі «За жаночую мужнасць» узнагароджана ўдзельніца Вялікай Айчыннай вайны Тамара Ларыёнава. «За ўклад у духоўна -маральнае адраджэнне нацыі» — Лілія Раткоўская, дырэктар Адэльскага цэнтра культуры і народнай творчасці. » За ўклад у адраджэнне вёскі» ўзнагароджана старшыня СВК » Солы » Смаргонскага раёна Вольга Лук’яненка. Пераможцай у намінацыі » За выхаванне дзяцей» стала Марына Шапялевіч , сакратар Гродзенскага аб’яднання шматдзетных бацькоў «Сем Я » і пазаштатны супрацоўнік » Музея на Траецкай «, маці васьмярых дзяцей. » За дабрачыннасць і міласэрнасць» узнагароджана намеснік дырэктара па эканоміцы СТАА «Контэ Спа » Алена Іванавіч . У намінацыях » За прафесіяналізм » адзначана намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Астравецкага райвыканкама Наталля Воўк -Левановіч , » За вернасць і адданасць прафесіі» — загадчык тэрапеўтычнага аддзялення » Свіслацкая цэнтральная раённая бальніца » Надзея Белюк .

Читайте также
Обратите внимание