Наверх
Слоним
легкий дождь
11 °C
Зельва
легкий дождь
11 °C
Волковыск
дождь
11 °C
Мосты
дождь
11 °C
Дятлово
дождь
11 °C
Барановичи
легкий дождь
11 °C
EUR 2.275
USD 2.058
RUB(100) 3.1945
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Слонім у чаканні “Дажынак”: сустрэнем гасцей пры поўным парадзе?

15 октября 2014 12:22
Поделиться:
Наш горад жыве чаканнем “Дажынак”, на якіх будзе сустракаць і прывячаць гасцей з усёй вобласці. Як дбайны гаспадар наводзіць парадак у хаце перад візітам гасцей, так і Слонім перад святам прычэсваецца і прыбіраецца.    

Карэспандэнт прайшлася па цэнтральных вуліцах горада, прыкмячаючы, што абнаўляецца, акрамя пяці важных аб’ектаў — будаўніцтва гарадской плошчы і добраўпарадкавання тэрыторыі каля цэнтра культуры і адпачынку, рэканструкцыі парка, спартыўнай школы і вуліцы Васі Крайняга.

Магазін “Спадарожнік” абнавіўся як звонку, так і знутры. Толькі казырок, як падаецца, застаўся недаробленым.

 

Будынак “Белтэлекама” і “Пошты” нядаўна пафарбавалі ў тыповы для многіх будынкаў Слоніма колер. Праўда, праглядваюцца палосы іншага колеру, што псуюць выгляд. Рабочыя цяпер кладуць адмостку з пліткі. 

 

Падпорныя сценкі ля гасцініцы “Шчара” пачалі рамантаваць. Пасля іх прыйдзецца фарбаваць у адзін колер.

 

Непазнавальна змяніўся выгляд першага паверха Дома быту, дзе размешчана фотастудыя, пасля таго як замянілі старыя металічныя канструкцыі на белыя пластыкавыя.   

 

Грамадскую прыбіральню ў цэнтры гэтым разам звонку пафарбавалі ў зялёны колер. Цяпер яе рамантуюць унутры. Трэба адзначыць, што, да гонару нашага горада, наведваць прыбіральню можна бясплатна.

 

 

Хутка перакусіць госці змогуць у кавярні-бістро “Быстроff”, якая адкрылася днямі і назва якой ідзе ад французаў. Што нас яднае, цяжка сказаць. Але ў слонімцаў, як і ў французаў, ёсць свая Эйфелева вежа, якая з’явілася летам у цэнтральным скверыку Слоніма. Пры гэтым шыльда бістро зроблена з густам. 

Сталовую таксама паціху даводзяць да ладу.

 

А вось будынак ігравога клуба пасля пафарбоўкі не зусім прываблівае позірк сваёй каляровай гамай. Ранейшы белы колер не так кідаўся ў вочы.

 

Дайшлі нарэшце рукі да помніка архітэктуры — жылога дома канца XIX стагоддзя. Як сказаў карэспандэнту прараб Уладзімір Богдан, будынак толькі абнаўляецца, гэта значыць, што будуць праведзены толькі знешнія рамонтныя работы. Магчыма, да “Дажынак” усе чатыры сцяны не паспеюць адрамантаваць. Унутры работы не вядуцца, толькі выносіцца смецце з падвалаў. Што будзе ў далейшым у будынку — ці то здавацца ў арэнду памяшканні пад жыллё, ці то пад гандлёвыя плошчы, невядома. Аднак прадпрымальны гаспадар ужо вывесіў абвестку пра арэнду. 

 

Абнавіў афарбоўку магазін “Прэстыж”. Засталося памыць вокны.

 

Выгляд будынка, у падвале якога размяшчаліся майстэрні і магазінчык, цяпер моцна адрозніваецца ад іншых сваім аздабленнем. З-за белай пабелкі раней такія прыгожыя элементы дэкору былі незаўважнымі.

Фота аўтара 

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание