
Такі звер, паводле слоў Генадзя, меў даўжыню каля двух метраў. І хто гэта — вуж ці гадзюка, слонімец не ведаў.
Сапраўды, па фотаздымках было цяжка вызначыць, што гэта за гад, бо галава змяі не была відаць цалкам. Таму карэспандэнт па каментар звярнулася да адмыслоўцаў.
—На фотаздымку, хутчэй за ўсё, стары вуж. Гэтую версію пацвердзілі ў гродзенскім камітэце. Аднак з-за таго, што галава паўзуна на фота бачна часткова, катэгарычна сцвярджаць нельга, — сказаў начальнік Слонімскай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Іван Шыркавец.
—Бясспрэчна, гэта вуж, — рэзюмаваў дацэнт кафедры заалогіі Беларускага дзяржуніверсітэта кандыдат біялагічных навук Алег Барадзін, прагледзеўшы здымкі, дасланыя па пошце.
А вось сярод нашых чытачоў і падпісчыкаў меркаванні раздзяліліся фіфці-фіфці. 55 чалавек выказаліся за тое, што гэта вуж, і столькі ж — за тое, што гэта гадзюка.

Фота Захара РАДЭНКІ