Наверх
Слоним
легкий дождь
10 °C
Зельва
легкий дождь
10 °C
Волковыск
пасмурно
10 °C
Мосты
пасмурно
10 °C
Дятлово
пасмурно
10 °C
Барановичи
легкий дождь
9 °C
EUR 2.2585
USD 2.0412
RUB(100) 3.198
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

У Слонімскім раёне свіней будзе больш, чым людзей

20 августа 2015 10:35
Поделиться:
Слонімскі райвыканкам паведамляе пра грамадскае абмеркаванне будаўніцтва свінакомплекса на 55 тысяч свіней ля вёскі Шыганы Слонімскага раёна. Ідэю стварэння такога комплексу рэалізуе беларуска-дацкае прадпрыемства ІТАА “Белдан”

Паводле інфармацыі сайта райвыканкама, у 2017 годзе ля вёскі Шыганы паўстане аграпрадпрыемства па вытворчасці зерня і дацкай беконнай свініны і пад’язная дарога да яго. Вытворчасць запланавана на 55 тысяч галоў свіней у год, ці 6 000 тон мяса жывой вагой.  

На выхадзе будзе беконная свініна трохпароднага скрыжавання Ёркшыр-Ландрас-Дзюрок. Для гэтага будзе выкарыстоўвацца генетычны матэрыял — дацкая племянная праграма “DanAvl”. Комплекс будзе ўключаць 8 свінарнікаў, камбікормавы цэх, зернесушыльны комплекс, кацельную, машынна-трактарны парк на 30 адзінак сельгастэхнікі, закрытыя ёмістасці для захоўвання гною і іншае.

Для пракорму свіней неабходна будзе 20 000 тон камбікорму ў год. 75% камбікорму будзе складацца з зерня, вырашчанага на землях “Белдана”.
Працаваць на свінакомплексе будуць 50 чалавек.

Паводле плану, будаўніцтва будзе цягнуцца 16 месяцаў — пачнецца яно сёлета і закончыцца ў 2017 годзе. Тэрмін эксплуатацыі свінакомплексу складзе 35 гадоў.
Найбольш прывабнымі абгрунтаваннямі запланаванага будаўніцтва, як падаецца, з’яўляецца павышэнне як рэзультатыўнасці эканамічнай дзейнасці раёна, так і ўзроўню даходаў і пакупніцкай дзейнасці мясцовага насельніцтва.

Грамадскія абмеркаванні будаўніцтва аграпрадпрыемства ля Шыганоў закончацца 28 жніўня 2015 года. Свае прапановы ці заўвагі слонімцы могуць адрасаваць ва ўпраўленне сельскай гаспадаркі райвыканкама на адрас: 231800, Слонім, вул. Чырвонаармейкая, 40, кабінет 318, тэлефон (факс): (01562) 5-07-09. Кантактная асоба — галоўны спецыяліст па кадрах і юрыдычнай рабоце Каткавец Т.А., е-mail:  oper_slonim@agro-grodno.by.

P.S. Паважаныя чытачы, свае думкі наконт будаўніцтва такога буйнога прадпрыемства ў Слонімскім раёне вы таксама можаце выказаць па тэлефоне 8 029 133-04-21.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание