У сталіцы Эстоніі, горадзе Таліне, адбыўся чэмпіянат Еўропы па шашках-100 сярод юнакоў і дзяўчат у чатырох узроставых групах

Ілля Астаф’еў (справа) на подыуме з узнагарода
Сярод 228 удзельнікаў быў і прадстаўнік нашага горада, выхаванец раённага фізкультурнага клуба па рабоце з насельніцтвам па месцы жыхарства Ілля Астаф’еў (СШ № 9). Ён гуляў у групе “надзеі” — сярод юнакоў 2005 года нараджэння і маладзейшых.
Чэмпіянат праводзіўся ў дзвюх праграмах — класічнай і маланкавай. У класічнай гульні выхаванец Аляксандра Аніські заняў 11-е месца. А вось у маланкавай гульні Ілля згуляў намнога лепш, набраўшы 13 ачкоў з 18 магчымых. Гэты вынік дазволіў яму заняць трэцяе месца сярод 32 юных шашыстаў.
Фота Аляксандра АНIСЬКI