Наверх
Слоним
пасмурно
15 °C
Зельва
пасмурно
15 °C
Волковыск
пасмурно
14 °C
Мосты
пасмурно
14 °C
Дятлово
пасмурно
14 °C
Барановичи
пасмурно
13 °C
EUR 2.485
USD 3.9333
RUB(100) 2.8874
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

У творчым заплечніку Аляксея Якімовіча — урокі, казкі і новы сайт

3 сентября 2015 16:13
Поделиться:
Перад пачаткам новага навучальнага года карэспандэнт “ГС” звярнулася да слонімскага пісьменніка і педагога Аляксея Якімовіча, каб распытаць пра яго творчыя планы

Алексей Николаевич Якимович

—Аляксей Мікалаевіч, якія Вашы метадычныя распрацоўкі пабачаць настаўнікі ў бліжэйшы час?

—У №7 часопіса “Беларуская мова і літаратура” змешчаны творчы ўрок па беларускай мове ў 11-м класе на тэму “Правілы маўленчых паво­дзін. Маўленчы этыкет.

Падрыхтоўка віншавальнага прывітання”. На працягу года часопіс мае намер надрука­ваць дзесяць маіх урокаў, адрасаваных тым настаўнікам, якія працуюць у 11-х класах. Прапанаваны матэрыял дапаможа арганізаваць вывучэнне новай тэмы, паўтарэнне пройдзенага ва ўзаемасувязі ўсіх раздзелаў мовы — лексікі, фанетыкі, граматыкі, словаўтварэння. Да гэтага часопіс друкаваў творчыя ўрокі па беларускай мове ў 5-9-х класах.

—Нядаўна ў Вас з’явіўся свой сайт “Тэатральная бібліятэка Аляксея Якімовіча”. Як ён развіваецца і што цікавага знойдзе на ім карыстальнік?

—Невядомы злачынца ў мінулы чацвер, 22 жніўня, апаўдні, знішчыў, сцёр сайт. На ім я змяшчаў свае п’есы на беларускай і рускай мовах, а таксама прозу. Сайт праіснаваў крыху больш чым паўгода. Камусьці дапякло літаратурнае слова Якімовіча.

—Як, на Ваш погляд, такое магло здарыцца?

—Лічу, што ён быў знішчаны або зайздроснікам, альбо па ідэалагічных меркаваннях, магчыма, нават тымі беларусафобамі, якія хочуць знішчыць беларускую культуру і мову. Цяпер мы жывем у эпоху распаду Расійскай імперыі, якая пачалася з распаду краін Варшаўскай дамовы і Савецкага Саюза. Зараз гэта з’ява набыла абвостраную форму, пра што сведчыць вайна ва Украіне. Беларусь, як і Украіна, — гэта той кавалак тэрыторыі, які праімперскія сілы лічаць сваім. Нездарма яны грамадзянам Беларусі падкідваюць лозунгі накшталт такога: “Беларусь без Расіі не пражыве”. Але ж краіны былой Варшаўскай дамовы, напрыклад Польшча, Венгрыя, Чэхія і іншыя, жывуць і даволі-такі паспяхова развіваюцца.

—Будзеце адраджаць сайт?

—Так, мой памочнік ужо заняўся гэтай справай.

—Маленькія чытачы чакаюць Вашых казак і апавяданняў. Ці пішуцца ў Вас казкі?

—З верасня гэтага года часопіс для дзяцей “Рукзачок” пачынае друкаваць мае казкі і апавяданні пра літары алфавіта. Праект разлічаны на год. У вераснёўскім нумары часопіс змесціць творы на літары “А” і “Б”.

Фота з архіва «ГС»

Наш канал в Telegram