Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
-2 °C
Зельва
облачно с прояснениями
-2 °C
Волковыск
пасмурно
-1 °C
Мосты
пасмурно
-1 °C
Дятлово
пасмурно
-1 °C
Барановичи
пасмурно
-3 °C
EUR 2.9489
USD 2.5876
RUB(100) 3.3875
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 32 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Дзеці даведаліся, як павука з лугу праганялі

10 сентября 2015 12:34
Поделиться:
Прэм'ерай дзіцячага спектакля пачаўся тэатральны сезон у Слоніме

Виталий Спасюк

Новы спектакль“Як павука з лугу праганялі”, які паставіў галоўны рэжысёр Слонімскага драматычнага тэатра Васіль Сявец па п’есе беларускага драматурга Генадзя Аўласенкі, слонімцы пабачылі ў нядзелю, 6 верасня.

Героямі ў дзіцячым спектаклі былі насякомыя: матылёк, пчала, павук, муха і конік.

Героі пастаноўкі размаўлялі вершаванай мовай. Насякомыя весела танцавалі на лузе да тых пор, пакуль да іх не прыйшоў павук, які захацеў іх з’есці. “Павук хоча сетку звіць і ўсіх пералавіць”, — убачыўшы павука, спалохана казалі героі казкі.

У ролі павука Віталь Спасюк


Як усім вядома, у адзіночку з бядой не справішся. Толькі калі героі аб’ядналіся, яны змаглі прагнаць з лугу злога павука.

Слонимский драматический театр

Детский спектакль

На тэатральнай пастаноўцы былі не толькі маленькія гледачы, але і іх бацькі, якія з дзіцячай цікавасцю таксама назіралі за развіццём падзей на сцэне.
У гэты ж дзень для дарослых быў паказаны спектакль “Вось табе і го-ца-ца!”.

У новым тэатральным сезоне работнікі тэатра плану­юць паставіць яшчэ некалькі спектакляў, сярод якіх бу­дуць пастаноўкі як для дзяцей, так і для дарослых.

Малыш на спектакле

Фота аўтара

Наш канал в Telegram