Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
14 °C
Зельва
облачно с прояснениями
14 °C
Волковыск
переменная облачность
14 °C
Мосты
облачно с прояснениями
14 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
14 °C
Барановичи
пасмурно
13 °C
EUR 2.6772
USD 2.41
RUB(100) 3.4096
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Пятралевічы зрусіфікавалі

25 сентября 2015 9:52
Поделиться:
Днямі пры ўездзе ў прыгарадную вёску Пятралевічы-1 з`явіўся ўказальнік з назвай населенага пункта па-руску «Петралевичи»

Раней недасведчанаму чалавеку было не зусім зразумела, дзе канчаецца гарадскі Пятралевіцкі завулак і пачынаецца вёска. Цяпер вёску ад Слоніма аддзялілі рускамоўнай шыльдай, але застаюцца пытанні. Чаму назву сельскага населенага пункта выканалі па-руску, калі большасць такіх шыльдаў у раёне беларускамоўныя, і чаму не напісалі афіцыйную назву вёскі Пятралевічы-1, калі ёсць яшчэ Пятралевічы-2?

Старшыня Паўлаўскага сельсавета (да якога нале­жаць вёскі Пятралевічы-1 і Пятралевічы-2) Марыя Кашко ў тэлефоннай размове з карэспандэнтам «ГС» сказала, што бачыла, як работнікі ДРБУ-119 пачыналі ўсталёўваць шыльду, якая была замоўлена праз ДАІ.

— Гэта дакладна не я замаўляла шыльду ў такім выкананні, — сказала Марыя Уладзіміраўна і паабяцала, як кіраўнік сельсавета, вярнуцца да гэтага пытання.

Варта таксама адзначыць, што крыху раней дарожнікі ўсталявалі перад уездам у першыя Пятралевічы знак абмежавання хуткасці руху да 40 км/г. Кіроўцы, аднак, не вельмі звяртаюць на яго ўвагу.

Фота аўтара

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание