Наверх
Слоним
легкий дождь
5 °C
Зельва
легкий дождь
5 °C
Волковыск
пасмурно
7 °C
Мосты
пасмурно
7 °C
Дятлово
пасмурно
7 °C
Барановичи
пасмурно
6 °C
EUR 2.2583
USD 2.0506
RUB(100) 3.1996
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Саматканы цуд з Беласточчыны разгарнулі ў Слоніме

13 октября 2015 8:24
Поделиться:
У Слоніме праходзіць выстава польскіх ручнікоў

У выставачнай зале Слонімскага раённага краязнаўчага музея імя І.І. Стаброўскага 30 верасня адбылася прэзентацыя выставы «Таямнічы ручнік». Выстава будзе праходзіць цэлы месяц, да 30 кастрычніка.

Экспазіцыя складаецца з холдараў — падставак з фотаздымкамі старажытных і сучасных польскіх ручнікоў ручной працы. Акрамя таго, выставу дапаўняюць і ручнікі XX стагоддзя са Слонімскага раёна.

Галоўнай асаблівасцю ручнікоў з`яўляецца вышыўка, і часцей за ўсё гэта вышыўка крыжыкам. Махры таксама ручной працы — вязаныя кручком або спіцамі.

Ручнікі выконвалі немалаважную ролю ў жыцці людзей. Без гэтай саматканай рэчы нельга было ўявіць цырымоніі сватаўства і вясельнага абраду. Ручнік як сімвал трываласці сужэнства — мяжа для маладых, якія, пераступаючы, пакідаюць сваё дзявоцтва і кавалерства ды бяруць шлюб. Раней таксама лічылася, што калі парадзіха трымаецца за падобны ручнік, то гэта надае ёй сілы разрадзіцца. У агульным сэнсе з такімі ручнікамі пачынаўся жыццёвы шлях нованароджанага і для нябожчыка — заканчваўся.

Супрацоўнік музея Аліна Процак (злева) расказвае пра выставу


Больш падрабязна пра гісторыю ручнікоў можна даведацца на выставе.

Кошт квіткоў для дзяцей — 5 тысяч рублёў, а для дарослых — 10 тысяч, для экскурсійных дзіцячых груп — 20 тысяч, дарослых — 40 тысяч рублёў.

Фота аўтара

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание