Наверх
EUR 2.3169
USD 2.0352
RUB(100) 3.2365
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Рэвалюцыя і ўлада

6 ноября 2015 10:37
134
Поделиться:
У цэнтры Слоніма з'явіўся транспарант, які змяшчае віншаванні ўсім нам з днём кастрычніцкай рэвалюцыі

Нават у Расіі, дзе ў цяперашні час святкуюць баль шавіністы і настальгуючыя вялікадзяржаўнікі, гэтая дата святам не лічыцца. Там прыдумалі новае свята — Дзень яднання, які адзначаюць 4 лістапада. Гэта як бы спроба аб’яднаць раз’яднаных кастрычніцкай рэвалюцыяй жыхароў краіны.

 Мы ж у Слоніме святкуем фактычна дзень дзяржаўнага перавароту ў Расіі, у які была выгнана законна абраная народам улада — Часовы ўрад. Гэта падзея пацягнула за сабой узмацненне тэрору, а затым і грамадзянскую вайну. Адгукнулася пазней яна і раскулачваннем, і знішчэннем апанентаў бальшавікоў з ліку ўдзельнікаў перавароту, і ГУЛАГам, і Галадаморам, і, у рэшце рэшт, знішчэннем саміх ініцыятараў Кастрычніка ў сталінскіх засценках.

Нашы Курапаты — гэта таксама вынік «вялікай» рэвалюцыі. І як можна такую падзею ў гісторыі лічыць святам? Нядаўна беларускі лідар назваў падзеі ва Украіне, у выніку якіх адбылася змена ўлады пад ціскам Майдана, дзяржаўным пераваротам. З гэтым можна пагадзіцца з агаворкамі, бо парламент Украіны падчас вулічных пратэстаў не пераставаў працаваць, працавалі органы ўлады на месцах. «Пераварот» закрануў Януковіча, які загуляўся з Расіяй, і іншых адыёзных дзеячаў, якія папросту збеглі з краіны, баючыся расплаты за зробленае.

І ўсё ж можна пагадзіцца, што не ёсць добра, калі ўлада ў краіне мяняецца такім спосабам. Мы сёння бачым, што лепш ва Украіне пасля гэтага не стала, што на ўсходзе краіны расквітнеў пышным колерам сепаратызм, што множацца чалавечыя ахвяры ў выніку развязанага тэрору, што ўкраінскі народ расколаты.

Рэвалюцыя ці дзяржаўны пераварот заўсёды прыводзяць да чалавечых ахвяр, крыві, разбурэнняў і нянавісці. Трэба было б і Лукашэнку, і ўсім нам разумець, што не бывае «добрых» рэвалюцый і «дрэнных» дзяржаўных пераваротаў. Дрэнна, калі лідары, надзеленыя ўладай, перастаюць слухаць сваіх грамадзян, топчуць іх правы і свабоды, таму што аднойчы ў апошніх лопае цярпенне і яны выходзяць на вуліцу. Проста не трэба да гэтага людзей даводзіць, спадзеючыся, што «нас ніхто не разгайдае». Ніхто і гайдаць не будзе, бунт заўсёды адбываецца раптоўна і нечакана, і ніякія сілавыя ведамствы яго не стрымаюць. Ёсць толькі адзін рэцэпт захавання спакою і стабільнасці ў грамадстве. Гэта змена ўлады шляхам свабодных дэмакратычных выбараў. Мы бачым у найноўшай гісторыі, як сканчаюць свой шлях лідары, не разумеюць гэтага і ўсімі сваімі сіламі імкнуцца любой цаной утрымаць уладу ў сваіх руках.

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание