Наверх
Слоним
переменная облачность
13 °C
Зельва
переменная облачность
13 °C
Волковыск
пасмурно
13 °C
Мосты
пасмурно
14 °C
Дятлово
пасмурно
14 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
13 °C
EUR 2.2609
USD 2.0494
RUB(100) 3.2096
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Канкурэнцыя — вялікая сіла

12 ноября 2015 12:17
Поделиться:
Летам у Дзятлаве адкрылі магазін «Еўраапт». Гэта была запаветная мара ўсіх жыхароў нашага маленькага гарадка, бо тут безліч розных тавараў і на іх бываюць скідкі. На ўрачыстасць запрасілі духавы аркестр «Акцэнт» з пасёлка Наваельня. Калі музыканты зайгралі марш, то адзін з патэнцыяльных пакупнікоў, якіх тут, нягледзячы на спёку, сабралася шмат, сказаў: — Гэта яны іграюць пахавальны марш па райспажыўсаюзе. Абанкруціцца ён са сваімі магазінамі.

Як толькі адчыніліся дзверы, народ хлынуў у гандлёвую залу і стаў хапаць з прылаўкаў усё без разбору. Было такое ўражанне, што людзі даўно нічога не елі і не пілі. За першыя дні прадаўцы далі шматмільярдную выручку. Яшчэ б! Мала таго, што скідкі, то і памяшканне проста цуд! Светла, прыгожа, выкладка тавараў як у якім замежным супермаркеце. Здавалася, што мы і не ў Дзятлаве, а ў нейкім невядомым магазіне невядомай краіны.

Продаж тавараў у райспажыўсаюзаўскіх магазінах значна знізіўся, бо дзе ім канкурыраваць з «Еўрааптам». І тады райспажыўсаюзаўцы вырашылі дзейнічаць. На першым паверсе ўнівермага, дзе толькі гандлёвай плошчы 620 квадратных метраў, зрабілі рамонт. Ды які! Стала, мабыць, не горш, чым у «Еўраапце»: прыгожа, утульна, светла. Халадзільныя прылаўкі, шмат стэлажоў з таварамі. Многія прадукты прыгатаваны непасрэдна тут. Час ад часу будуць рабіць скідкі, інакш, так бы мовіць, універсаму не ўтрымацца на плыву.

І вось у апошні дзень кастрычніка дзверы прыгожага ўніверсама «Родны кут» адчыніліся перад пакупнікамі. А іх было вельмі шмат, і ўсе былі здзіўлены, што так прыгожа ўсё можна аформіць.

— У нас больш чым шэсцьдзясят чалавек персаналу, — з гордасцю кажа загадчыца універсама Таіса Трайнель. — Гандлюем прадуктовымі таварамі, крышку ёсць і прамысловых.

— Мы ж вырабляем і сваю прадукцыю, — задаволена мовіць загадчыца вытворчасці Таццяна Юргель. — Маем тры цэхі: мяса-рыбны, кулінарны і кандытарскі. Нават свой хлеб пячэм, ужо не кажучы пра булачкі і розную іншую здобу. Для гэтага завезлі імпартнае абсталяванне не толькі з бліжняга замежжа, але і з Іспаніі.
Калі «Еўраапт» размешчаны далекавата ад цэнтра, хаця жыхары горада на гэта не зважаюць, а ідуць па пакупкі пастаянна, то ўніверсам «Родны кут» — у самым цэнтры.

— Ім добра (маецца на ўвазе Еўраопт. — Заўв. аўт.), у іх стаянка для транспарту цудоўная, — кажуць прадаўцы з універсама, — а ў нас яе, лічы, няма.
— Чаму няма? — не згаджаюся. — Толькі вуліцу перайсці — і ля Дома быту стаянка. І ля магазіна «Ветэран», які непадалёку, і ля пошты.

— Цесна там. І так ледзь можна было прыпаркавацца, а цяпер, як людзі едуць па пакупкі да нас, то наогул няма дзе машыну пакінуць.

Са стаянкай невялікая праблема ёсць, але хто захоча купіць тавар у «Родным куце», той знойдзе месца для сваёй машыны. І пешшу прайсціся можна, не абавязкова пад`язджаць пад самы ганак.

Што ні кажыце, а канкурэнцыя — вялікая сіла. Не было б у нас «Еўраапта», мабыць, не было б і «Роднага кута». А так цяпер у вялікім выйгрышы мы, пакупнікі, бо можам набываць тавары там, дзе танней.

Фота аўтара

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание