Наверх
Слоним
пасмурно
5 °C
Зельва
пасмурно
5 °C
Волковыск
пасмурно
6 °C
Мосты
пасмурно
6 °C
Дятлово
пасмурно
6 °C
Барановичи
пасмурно
4 °C
EUR 2.2585
USD 2.0412
RUB(100) 3.198
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Знішчэнне парка працягваецца

1 декабря 2015 9:50
Поделиться:
У Мастах у гарадскім парку камунальнікі днямі спілавалі некалькі сухіх акацый і шэсць дабротных векавых хвояў

Невядома, з якой нагоды прымалася рашэнне наконт пілавання дрэў у парку і наогул паводле якога крытэрыю адбіралі дрэвы для пілавання.

Як бачна на здымку, спілавана здаровае стромкае дрэва, а побач з ім нахіленае ўбок, якое ў любы момант можа ўпасці на лаўкі, што непадалёку, засталося стаяць. Ссечана і дабротная ад камля да зялёнай кроны хвоя, ствол якой не абхапіць аднаму чалавеку.

Яшчэ не зразумела, чаму наконт гэтага маўчыць начальнік Міжраённай інспекцыі па ахове расліннага свету Дзмітрый Капіеў. Бо калі і надалей так будуць «ачышчаць» парк, то яго хутка не стане.

Мастоўскі гарадскі парк знаходзіцца на беразе Нёмана між падвясным мостам і стадыёнам. Узнік ён у 50-я гады. Пераважна тут растуць векавыя хвоі. Была ў парку летняя танцавальная пляцоўка, дзе любіла адпачы­ваць моладзь. Потым усталявалі Кола агляду (чортава кола).

На пачатку 90-х усяго гэтага не стала. Парк акультурылі да «Дажынак-97», што прайшлі ў Мастах. Заасфальтавалі ходнікі ды паставілі лаўкі. Зрабілі дзіцячую пляцоўку.

У пагодны летні дзень тут прагульваюцца маладыя мамы з дзецьмі. У астатні час парк актыўна наведваюць аматары выпіць на прыродзе ўсіх узростаў.

Дрэвы ў парку векавыя, але не ссохлыя. Тое ці іншае дрэва раз на год спілоўваць камунальнікі.

Пілаванне дрэў, якія выклікаць бяспеку, адбываецца па ўсім раёне. У вёсцы ці ў двары дома ў горадзе право­дзяць сход грамадзян, і на ім вырашаецца лёс дрэва, пасля чаго ў райвыканкаме прымаецца адпаведнае рашэнне.

Фота аўтара

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание