Наверх
Слоним
ясно
22 °C
Зельва
ясно
22 °C
Волковыск
ясно
24 °C
Мосты
ясно
24 °C
Дятлово
ясно
24 °C
Барановичи
ясно
21 °C
EUR 3.0555
USD 2.5833
RUB(100) 3.3978
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Фотаэкскурсія з GS.BY ў замак Курнік, былую магнацкую рэзідэнцыю

4 декабря 2015 11:26
Поделиться:
Польскі 7-тысячны гарадок Курнік, які знаходзіцца недалёка ад Познані, знакаміты ў першую чаргу раскошнай былой магнацкай рэзідэнцыяй

 

Курніцкі замак, узрост якога налічвае амаль 800 гадоў, унікальны перш за ўсё тым, што ён адрозніваецца ад абаронча-жылых будынкаў Сярэднявечча, а больш падобны да лялечнага палаца.

Да варотаў Курніка вядзе аркадны мост, перакінуты праз абарончы роў, а паўднёвую тэрасу вартуюць скульптуры львоў і дзікоў.

Першае абарончае збудаванне ў гэтым месцы з’явілася ў другой палове XIII ст., а замак у тым выглядзе, якім мы бачым сёння, стаў фармавацца ў 1426 годзе з ініцыятывы ўладальніка Курніка Мікалая Гуркі.

Курніцкі замак увабраў у сябе розныя архітэктурныя стылі і з’яўляецца адным з самых прыгожых польскіх узораў неагатычнай архітэктуры.

У замку добра зберагліся інтэр’еры XIX ст. У сенцах — дубовыя шафы з багатай разьбой, вырабленыя ў Гданьску ў пач. XVIII ст.

Апошні ўладальнік замка Уладзіслаў Замойскі ў 1924 годзе падарыў замак з усёй маёмасцю польскаму народу. Ужо праз год замак пераўтварыўся ў музей.

Першая музейная зала — апартаменты Уладзіслава Замойскага, дзе пасля яго смерці ў пакоі быў усталяваны драўляны алтар.

Цікавы факт — пасцеллю для апошняга ўладальніка Курніка служыў стол, бо яшчэ ў маладосці Замойскі пакляўся спаць на цвёрдай паверхні, калі Польшча дачакаецца незалежнасці. У гэтым пакоі каштоўнымі экспанатамі з’яўляецца арэхавая шафа, глобус XVIII ст., падстаўка для геаграфічных карт, раскошная калекцыя жывапісу. Падлога насцелена паркетам з бярозавага кораня, чырвонага дрэва і арэху, які імітуе дыван з радавымі гербамі Агоньскіх і Жэлітаў.

 

У пакоях Уладзіслава Замойскага


Залы Курніка запоўненыя вялікай колькасцю палотнаў і скульптур, ружэйных калекцый, ваенных трафеяў, старажытных кніг і археалагічных знаходак, мэблі і інш.

Падлога замка насцелена ўнікальным паркетам, таму наведвальнікі павінны надзяваць спецыяльныя тапачкі.

Пакоі Генеральшы з’яўляліся пакоямі гаспадынь Курніцкага замка — Селестыны Дзялынскай і яе дачкі Ядвігі Замойскай.

Туалет гаспадыні


Ёсць у Курніцкім замку і свой прывід. Гэта гордая Белая Дама, партрэт якой вісіць у сталовай. Кажуць, Тэафіла Дзялынская была пажадлівай жанчынай, і мясцовыя жыхары абмяркоўвалі яе шматлікія адзюльтэры (і гэты пры жывым мужы). Пасля смерці Тэафілы Белая Дама пачала з’яўляцца ў алеях парка, а пры жывым пеўневым кукарэканні вярталася ў свой партрэт. Прывід гэты, як сцвярджаюць, не злы, а наадварот, Белая Дама сочыць за парадкам у Курніку, які сваім ідэальным станам абавязаны менавіта ёй.

 Сцены замка ўвешаны фамільнымі партрэтамі і фотаздымкамі дынастыі Дзялынскіх-Замойскіх, а таксама палотнамі вядомых мастакоў.

Партрэт Пятра Першага


Радавод уладальнікаў Курніка


Самая вялікая і самая вядомая зала Курніцкага замка — Маўрытанская. Яна складаецца з трох аб’яднаных пакояў Чатырохкутнай вежы. Тут сабрана ўнікальная калекцыя зброі, рыцарскіх даспехаў, дэкаратыўнага посуду і фарфору, ювелірных вырабаў і сакральных прадметаў, сабраных Замойскімі і яго папярэднікамі са ўсяго свету.  

 Бібліятэка Курніка налічвае 320 000 тамоў. Ціт Дзялынскі пачаў збіраць гэтую ўнікальную калекцыю старых кніг і рукапісаў, уключаючы працы Шапэна, Банапарта. Усе гэтыя працы зберагаюцца ў замку і сёння.

Апартаменты для гасцей


 Цікавымі для турыстаў пададуцца і іншыя музейныя залы — сталовая, паляўнічы куток, Чорная зала, пакоі Марыі Замойскай (сястры Уладзіслава), вялікі салон і малы салонік.

Столь у сталовай


У зале з калонамі вывешаны партрэты польскіх каралёў


Лесвіца на другі паверх


Вакол Курніцкага замка раскінуўся цудоўны парк, у якім сабраны ўнікальныя пароды раслін з усяго свету. У ім налічваецца каля 3 тысяч відаў дрэў і кустоў. Гэта адзін з найбуйнейшых дэндралагічных паркаў Польшчы.

Элементы фантана, які дзейнічаў у XVIII ст.


Замак і парк — папулярныя месцы для прагулак і фотасесій

Фота аўтара

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание