Наверх
EUR 2.3169
USD 2.0352
RUB(100) 3.2365
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Каляда

30 декабря 2015 16:24
159
Поделиться:
—Ідзіце, дзеці, кладзіцеся ўжо. Заўтра прыедзе Каляда, прывязе падарункі. Трэба добра выспацца, адпачыць, каб святкаваць сілаў хапіла, — казала маці, выпраўляючы нас у пасцель напярэдадні Калядаў, калі беднай куцці ўжо паелі, кісялю папілі, але стол не прыбіралі — ноччу павінны былі прыйсці на куццю Дзяды.

Раніцай, яшчэ праз сон, я чуў пах свежага сена ў хаце — і гэта быў знак, што Каляда прыехала. На стале ў рэшаце на зялёным сене чакалі нас падарункі: цукеркі, пячэнне, яблыкі, лясныя і грэцкія гарэхі… А яшчэ помню шкарпэткі — цёплыя шарсцяныя шкарпэткі, якія вязала маці на спіцах.

Потым святкавалі. Раніцай усе разам сядалі ўжо за багаты стол з мясам і каўбасой і снедалі. Бацька звычайна падымаў святочную чарку і жадаў, каб усе добра жылі да наступнай Каляды. Пасля сняданку мы, дзеці, спяшаліся гуляць на вуліцу, а бацькі — на працу ў калгас. Але свята адчувалася доўга — увесь калядны тыдзень, а можа, і больш. Тады людзі яшчэ хадзілі ў вёсках у госці да сваякоў і прымалі гасцей у сябе. Тады кожны атрымліваў па жаданні: дзеці — смачныя падарункі, а дарослыя — святочны стол і вясёлую бяседу. Бывала, што Каляда не пускала бацьку з гасцей дамоў пасля добрага пачастунку. Наступнай раніцай ён з’яўляўся дома ціхім і вінаватым. Але такім быў нядоўга…

Не міналі ў 70-я і пазнейшыя гады XX стагоддзя нашу хату і калядоўшчыкі. Танчылі, спявалі:

Дзе каза рогам — там жыта стогам,

Дзе каза нагою — там жыта капою…

Калядоўшчыкі атрымлівалі ад бацькоў у торбу каўбасу, кавалак сала ці мяса, абавязковую пляшку і зусім не шмат цукерак. Калядавалі тады не дзеці. І Каляда хадзіла па хатах не для сённяшняй культработніцкай галачкі, а таму, што спрадвеку так вялося. Святкавалі. Весяліліся.

Адчуванне сапраўднага Свята ўзнікала ў дзяцінстве вечарам на бедную куццю, калі маці альбо бабуля запальвала свечку і запрашала за стол. І ты ўжо ведаў, што заўтра прыедзе Каляда і пакладзе ў каморцы ў рэшата з пахучым сенам падарункі. І яшчэ не мог ведаць, што гэты пах з дзяцінства застанецца з табой на ўсё жыццё.

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание