Наверх
Слоним
пасмурно
-2 °C
Зельва
пасмурно
-1 °C
Волковыск
пасмурно
-1 °C
Мосты
пасмурно
-1 °C
Дятлово
пасмурно
-1 °C
Барановичи
пасмурно
-2 °C
EUR 2.4919
USD 2.4151
RUB(100) 3.9946
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 483,17 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 32 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Віталь Аніська: “Слонім — заўважны пункт на шашачнай карце нашай краіны”

13 февраля 2016 11:47
Поделиться:
Пра 19-гадовага слонімскага шашыста Віталя Аніську, які на чэмпіянаце свету ў Бразіліі заняў сёмае месца па стаклетачных шашках, “ГС” пісала ў 2001 годзе. Вядома, пасля гэтага яшчэ не раз газета згадвала пра таленавітага хлопца і яго поспехі

Нататка пра Віталя ў «ГС» за 2001 год


Сёння Віталь Аніська жыве ў сталіцы. З 2005 года ён працуе трэнерам па шашках Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі (РЦАП) па шахматах і шашках, апошнія два з паловай гады — старшым трэнерам аддзялення шашак.

У даліне ракі Увац (Сербія)


У інтэрв`ю з Віталем мы гаварылі пра захапленне, якое стала справай яго жыцця, і наогул пра шашкі як від спорту.

— Віталь, Вы вучыліся на эколага, а сталі трэнерам па шашках?

— Атрымалася, што выбраў у жыцці тую ж сцежку, што і мой бацька Аляксандр Аніська, які працуе трэнерам па шашках у Слоніме ўжо больш за 20 гадоў і за гэты час падрыхтаваў некалькіх майстроў спорту і прызёраў чэмпіянатаў свету і Еўропы. Дарэчы, як і бацька, стаў міжнародным арбітрам па шашках. У якасці галоўнага суддзі працаваў на матчы за званне чэмпіёна свету па шашках-64 сярод мужчын, чэмпіянаце свету сярод мужчын, неаднаразова на юнацкіх чэмпіянатах свету і Еўропы. Гэта ўсё за апошнія некалькі гадоў.

Матч за званне чэмпіёна свету, Санкт-Пецярбург (Расія), 2014


— Якіх вышынь ужо дасягнулі Вашы вучні?

— За гэты час трое маіх вучняў сталі чэмпіёнамі свету і Еўропы сярод дарослых і юнакоў. Яшчэ шасцёра былі пераможцамі і прызёрамі першынстваў Беларусі сярод юнакоў у розных узроставых групах. Так што нейкія поспехі ў трэнерскай працы ёсць.

— Наколькі шашкі ў нашай краіне, у прыватнасці ў Слоніме, можна лічыць народнай гульнёй?

— Лічу, што можна. Цяжка знайсці чалавека, які не ўмеў бы гуляць у шашкі. У адрозненне ад тых жа шахмат, напрыклад.

— У Слоніме падчас раскопак быў знойдзены цікавы выраб, які датуецца ХІІ ст. і які, як лічаць даследчыкі, з`яўляецца менавіта шашкай. Значыць, слонімцы гуляюць у шашкі здаўна. Ці мог бы наш горад прэтэндаваць дзякуючы высілкам Вашага бацькі і іншых на званне беларускай сталіцы шашак?

— Канешне, з Мінскам за гэтае званне супернічаць не можа ніякі горад. Толькі прафесійных, не па сумяшчальніцтве, трэнераў там працуе больш за дзесяць чалавек. Але і Слонім з`яўляецца вельмі заўважным пунктам на шашачнай карце нашай краіны. Ні адзін горад, акрамя сталіцы, не мог пахваліцца ў 2015 годзе трыма пераможцамі юнацкіх першынстваў Беларусі. Марат Леў, Саша Сіняк і Ілля Астаф`еў — гэта будучыня не толькі слонімскіх, але і беларускіх шашак.

Трое вучняў сталі чэмпіёнамі свету па шашках-64, Кранева (Балгарыя), 2014


— У Якуціі шашкі ўключаны ў школьную праграму. Вы “за” ўвядзенне такога прадмета ў школе ці “супраць” гэтага?

— Канешне, я “за”. (Усміхаецца.) Не бачу, чым могуць шашкі пашкодзіць дзецям. А карысці шмат — развіццё памяці, лагічнага мыслення, умення прыняць правільнае рашэнне за абмежаваны прамежак часу. Дарэчы, больш за дзесяць гадоў таму ў сярэдняй школе №8 Слоніма ў адным з класаў шашкі вывучаліся як прадмет.

Вялікі Кітайскі мур


— Наогул шашкі як від спорту неяк развіваюцца? Ці, можа, іх век хутка закончыцца?

— Так, паступовае развіццё ідзе. Напрыклад, такія краіны, як Кітай і Турцыя, вельмі актыўна развіваюць шашкі апошнім часам. З 2008 года праводзяцца World Mind Sports Games — Сусветныя інтэлектуальныя гульні, дзе прадстаўлены шашкі, шахматы, брыдж, го і кітайскія шахматы сяньцы. Давялося працаваць у якасці суддзі на такіх гульнях у 2013 годзе ў Пекіне — добрыя прызавыя для спартсменаў, выдатны ўзровень арганізацыі, асвятленне ў шматлікіх СМІ. Напрыклад, адна партыя ў шашкі кожнага тура транслявалася ў жывым эфіры з выкарыстаннем чатырох камер і каментарыем. Што тычыцца Беларусі, то апошнія гады самыя паспяховыя, асабліва для юнацкіх шашак. Толькі летась на афіцыйных чэмпіянатах і першынствах свету і Еўропы ва ўсіх узроставых катэгорыях заваявана 77 медалёў.

Віталь Аніська судзіць паўфінал Кубка свету па шашках-100, Вагенінген (Нідэрланды), 2013. Аўтар фота Eva Houtjes


Фота з уласнага архіва Віталя АНІСЬКІ

Наш канал в Telegram