Наверх
Слоним
пасмурно
-2 °C
Зельва
пасмурно
-1 °C
Волковыск
пасмурно
-1 °C
Мосты
пасмурно
-1 °C
Дятлово
пасмурно
-1 °C
Барановичи
пасмурно
-2 °C
EUR 2.4919
USD 2.4151
RUB(100) 3.9946
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 483,17 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 32 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Дзясятая гадавіна Плошчы Каліноўскага

24 марта 2016 14:16
Поделиться:
Дзесяцігоддзе мінула з часу падзей масавых дэманстрацый у дзень прэзідэнцкіх выбараў і пасля іх

У дзень выбараў 2006 года

Нагадаем, што тыя выбары адбыліся 19 сакавіка 2006 года. Увечары пасля заканчэння выбараў тысячы людзей пад нацыянальнымі сцягамі выйшлі на Кастрычніцкую плошчу Мінска па закліку тагачасных кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Аляксандра Мілінкевіча і Аляксандра Казуліна, якія, аднак, заклікалі пасля заканчэння акцыі людзей разысціся.

На наступны дзень людзі выйшлі на Плошчу ізноў пратэставаць супраць вынікаў выбараў і сталі дзейнічаць больш рашуча, чым палітыкі. Увечары таго дня на Кастрычніцкай плошчы з`явіліся намёты. Асноўнымі жыхарамі намётавага мястэчка была моладзь, і менавіта моладзь неафіцыйна пастанавіла перайменаваць плошчу Кастрычніцкую ў Плошчу Каліноўскага, у гонар нацыянальнага беларускага героя.

Намёты на Плошчы

Намётавае мястэчка праіснавала да ночы 23 сакавіка, калі яно было знішчана сіламі міліцыі і ўнутраных войскаў. На той момант у мястэчку было 35 намётаў і знаходзілася прыблізна 500 чалавек. Праз два дні на Дзень Волі – 2006, 25 сакавіка, прайшла вялікая шматлюдная дэманстрацыя, якая скончылася моцнымі сутыкненнямі дэманстрантаў з сіламі праваахоўных органаў і арыштам кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна. Таксама за дні акцый пратэсту было затрымана, звольнена з працы ці адлічана з навучальных устаноў шмат грамадзян, якія ўдзельнічалі ў іх.

Адзін з тых, хто тады быў на Плошчы Каліноўскага, слонімец Іван Бедка, падзяліўся сваімі ўспамінамі пра тыя дні:

— На плошчы 2006 года давялося быць некалькі разоў нядоўга. У намётах у асноўным была моладзь, але намётавы лагер пратрымаўся нядоўга. Неабыякавыя грамадзяне падтрымлівалі мястэчка, прыносілі ежу, лекі, іншае. Зразумела, што гэтага было недастаткова, каб нешта памяняць, патрэбны былі масы. Кіраўнікі апазіцыі, на маю думку, не мелі плану, як дзейнічаць далей, і, можна сказаць, кінулі моладзь.

Кастрычніцкая плошча Мінска, вечар 19 сакавіка 2006 года

Наш канал в Telegram