Наверх
EUR 2.2714
USD 2.047
RUB(100) 3.1033
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Грамадства псіхалагічна гатова да павышэння пенсійнага ўзросту?

24 марта 2016 12:54
222
Поделиться:

Фота ілюстрацыйнае з архіва «ГС»

Такое меркаванне выказаў чарговы высокапастаўлены беларускі чыноўнік. Такое ж меркаванне маюць і іншыя прадстаўнікі беларускай улады, уключаючы нашага ўсенародна абранага. І з чаго б яны так вырашылі? Дарэчы, Лукашэнка абяцаў спытаць грамадзян краіны наконт падвышэння пенсійнага ўзросту. Аднак не спытаў. Спыталі за яго ягоныя прапагандысты, прычым не пра тое. У афіцыйных сродках масавай інфармацыі ўкінута і шмальцуецца іншая тэма: на колькі гадоў павышаць узрост выхаду на пенсію — на пяць ці тры? Як быццам пытанне наконт самога павышэння ўжо вырашана. Хоць такія пытанні, якія закранаюць інтарэсы ўсіх грамадзян краіны, правільна было б вырашаць ўсенародным галасаваннем на рэферэндуме, а не чарговай дырэктывай або дэкрэтам.

Даволі недарэчнымі выглядаюць спасылкі афіцыйных асоб на значнае паляпшэнне здароўя беларусаў, або рост іх працягласці жыцця, бо сярэднія паказчыкі працягласці жыцця нашых грамадзян, асабліва мужчын, значна меншыя за сярэднееўрапейскія. Той факт, што значная частка пенсіянераў працуе пасля выхаду на пенсію, сведчыць зусім не пра добрае здароўе, а пра нізкія заробкі і імкненне людзей, працягваючы працаваць і атрымліваючы пенсію, хоць бы нешта назапасіць на старасць.

Для любога беларуса зразумелая заклапочанасць уладаў павышэннем пенсійнага ўзросту — у казне мала грошай, і ўлада, павялічваючы ўзрост выхаду на пенсію, спрабуе за кошт уласных грамадзян выправіць сітуацыю. Гэта сведчыць пра тое, што ў шырока разрэкламаванай сацыяльнай дзяржаве поўным ходам ідзе наступ на сацыяльныя заваёвы папярэдніх пакаленняў па ўсіх напрамках.

Гэта, шаноўныя беларусы, расплата ўсім нам за пасіўнасць, уласнае глупства і нежаданне думаць, за баязлівасць і хлусню.

Бо сказана: што пасее чалавек — тое і пажне. Вось і пажынаем.

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание